У некаторых мікрараёнах Віцебска змяніліся тэлефонныя нумары
З 1 лістапада ў Віцебску на новую тэлефонную нумерацыю перайшлі 15 493 тэлефонныя абаненты, якія пражываюць на вуліцах Лазо, Праўды, Смаленскай, Церашковай, Маскоўскага праспекта.
Зараз нумерацыя тэлефонаў з лічбы 27 змянілася на 47; з 28 – на 48; з 267 – на 487; з 283 – на 483; з 284 – на 484. Змены адбыліся ў сувязі з тым, што тэлефонны вузел, які абслугоўвае гэтых абанентаў, пашырыў свае магутнасці, тут памянялі праграмнае забеспячэнне. Каб людзі хутчэй прызвычаіліся да новай нумерацыі, на сетцы ўсталяваны інфарматары, якія будуць працаваць напрацягу месяца і нагадваць пра тое, якую лічбы трэба набіраць, паведамляе газета “Віцьбічы”.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:

