6 чалавек загінулі ў аўтакастрофе пад Віцебскам
У Віцебскім раёне сёння, 3 лістапада, здарылася аўтамабільная аварыя. У ёй загінулі 6 чалавек.
Як паведамілі БелаПАН у дзяжурнай частцы Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі, пра аварыю стала вядома ў 10 гадзін раніцы. Па папярэдняй інфармацыі, адбылося лабавое сутыкненне трох аўтамашын – легкавых “Форда” і “Мерседэса”, а таксама мікрааўтобуса. Праз пару гадзін інфармагенцтву стала вядома, што па факце гэтага дарожна-транспартнага здарэння ўзбуджана крымінальная справа.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:

