На Расоншчыне будуць паляваць на рысь
Нагадаем, што еўрапейская рысь занесеная ў Чырвоную кнігу Беларусі. Але сёлета Расонская лесапаляўнічая гаспадарка атрымала ад Мінпрыроды дазвол на адстрэл гэтага прыгожага і высакароднага звера.
Усяго на Расоншчыне зарэгістравана 40 асобін рысі, а ва ўсёй Віцебскай вобласці — 150 асобін. Аднак Мінпрыроды лічыць такую колькасць завялікай і Расонскай лесапаляўнічай гаспадарцы дазволена забіць 10 самцоў еўрапейскай рысі. Тэрміны палявання вызначаныя з 1 снежня па 15 красавіка.
Праўда спецыялісты лесапаляўнічай гаспадаркі запэўнілі, што пры наяўнасці заявак ад запаведнікаў, заказнікаў ці заапаркаў яны гатовыя не забіваць, а адлоўліваць гэтых прыгожых звяроў.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


29/Лістапад/2006 у 10:34
А домой к себе можно взять? Или в офис -)))
Дадут?
29/Лістапад/2006 у 10:50 1
Халера іх ведае.
1/снежань/2006 у 7:40 2
Ці ёсць больш дакладная інфармацыя наконт адстрэлу рысі? Магчыма ссылкі на нейці афіцыйны дакумент.
Ці можаце даслаць? Вельмі цікавіць.