У Сенненскім раёне ўзбуджана крымінальная справа супраць злачынцаў, якія ўзрэзалі нафтаправод
У нафтапрадуктаправодзе “Унеча—Дзісна” выяўленая незаконная ўрэзка. З гэтай нагоды міліцыя Сенненскага раёну распачала крымінальную справу.
Супрацоўнікі станцыі перапампавання знайшлі шланг даўжынёй у 80 метраў. Сляды вакол месца здарэння сведчылі, што нафту перапампоўвалі неаднаразова. У выніку аварыі дызельнае паліва разлілася па забалочанай глебе на плошчы ў 2 гектары. У суседніх вёсках спецыялісты правялі абследаванне, але слядоў забруджвання вадаёмаў і калодзежаў не выявілі. Цяпер міліцыянты шукаюць злачынцу. Яму пагражае штраф альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў, паведамляе “Еўрапейскае радыё для Беларусі” са спысылкай на інфармагенцтва БЕЛТА.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:

