Аршанскія міліцыянты збілі хлопца за нежаданне размаўляць па-расейску
Як паведамляе Радыё Свабода, у Аршанскім ГАУС распачата службовае расследванне з прычыны таго, што міліцыянты збілі актывіста мясцовай філіі незарэгістраванай арганізацыі “Малады фронт” Сяржука Гумінскага.
Мэдыкі зафіксавалі пабоі і прызначылі лячэньне. Раней супраць 18-гадовага Сержука распачалі крымінальную справу за палітычныя графіці. Позна ўвечары 10 студзеня міліцыянты затрымалі Гумінскага і даставілі ў аддзел міліцыі. Як распавёў Гумінскі карэспандэнту Радыё Свабода, яго прымушалі размаўляць па-расейску, а калі Сяржук адмовіўся, пачалі збіваць. Гумінскаму не дазволілі нават вызваць адваката, білі яго кулакамі на працягу прыкладна гадзіны.
Пасля таго, як хлопца адпусцілі, сябры адвезлі Гумінскага ў шпіталь. Там яму зрабілі рэнтген, выявілі пашкоджаньне мяккіх тканак твару, сярэдзіны і нырак. Накіравалі на амбуляторнае лячэньне.
Паводле Радыё Свабода, Сяржук падаў скаргу на дзеяньні міліцыянтаў у пракуратуру і міністэрства ўнутраных спраў. Намесьнік начальніка вышуку Аршанскага ГАУС Ўладзімер Давыдоўскі падцвердзіў тое, што па факту распачата службовая праверка.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.

