Павялічыліся тарыфы на паслугі ЖКГ
З 1 студзеня для насельніцтва павялічыліся тарыфы на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Як паведаміў міністр ЖКГ Уладзімір Белахвостаў, адпаведна з рашэннем урада, тарыфы на газ і электрычнасць павялічацца на 20%, цеплавую энэргію – на 12%. У выніку плацяжы ў сярэднім павялічацца на 5 даляраў.
Такім чынам, за стандартную аднапакаёўку, дзе прапісаны два чалавекі, давядзецца плаціць 81 тыс. 500 рублёў. Двухпакаёвая кватэра, дзе жыве сям’я з трох чалавек, абыйдзецца ў 122 тысячы. За трохпакаёўку, у якой прапісаны чатыры чалавекі, трэба будзе аддаць дзяржаве каля 170 тысяч.
Пры гэтым улады запэўніваюць, што сёлета падвышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі для насельніцтва больш быць не павінна, калі не ўзнікне якіх-небудзь “форс-мажорных абставінаў”.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


23/Кастрычнік/2014 у 10:37
That's a well-thought-out answer to a challenging question
18/люты/2015 у 22:15 1
In the cocemilatpd world we live in, it's good to find simple solutions.