Віцябляне павіншавалі Андрэя Хадановіча з днем нараджэння
Прэзентацыя новай кнігі паэта Андрэя Хадановіча прайшла 15 лютага у касцёле Святой Барбары. Зборнік вершаў “Сто лі100ў на tut.by” пабачыў свет напрыканцы мінулага году. Насамрэч у кнізе не сто вершаў, а больш. Значная частка з іх нарадзілася падчас перапіскі паэта з сябрамі і сяброўкамі па электроннай пошце.
На сустрэчу з Андрэем Хадановічам прыйшлі каля сотні яго віцебскіх сяброў і проста аматараў творчасці гэтага “нефарматнага” паэта. Дарэчы, яны не толькі слухалі вершы і песні Хадановіча, але і павіншавалі яго з днём нараджэння, які прайшоў 13 лютага.
Даведка: Андрэй Хадановіч - адзін з найбольш яркіх і таленавітых беларускіх паэтаў новай генерацыі. Ён нарадзіўся у 1973 годзе ў Мінску. Скончыў расійскае аддзяленне філфаку БДУ, аспірантуру пры БДУ. Выкладае французскую літаратуру на філфаку БДУ. Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расійскай, украінскай, французскай. Першая яго кніга выйшла на ўкраінскай мове ў 2002 годзе і называлася "Листи з-під ковдри".
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


18/люты/2007 у 2:08
А ў гэты час праходзіла цікавая прэзентацыя перакладу Германа Гесэ віцебскім літаратарам Арцёмам Арашонкам. Але на vitebsk.cc пра гэтую падзею ані слова...
Глядзі матэрыял на http://www.polskieradio.pl/zagranica/by/dokument.aspx?iid=48402