Цені невядомага Віцебска
На паштоўках і старонках альбомаў наш горад выглядае сімпатычным і рэспектабельным. Турыстам абавязкова паказваюць ратушу і стары горад. Але мала хто з гараджан і гасцей горада заходзіў у двары, маленькія завулкі, якія таксама маюць сваю магічную прыцягальнасць. Паказаць адваротны бок горада было мэтай маладых фотамастакоў незалежнай студыі "I-ART". У мінулую нядзелю, у будынку Віцебскай епархіі адкрылася выстава "Цені горада".
Сваё новае бачанне культурнай сталіцы прадставілі Васіль Малашанкаў, Аляксандр Веледзімовіч, Кацярына Смурага, Яўген Урублеўскі, Іна Сітковіч, Аляксандр Васьмерыкаў і Аляксей Усовіч. З творчым дэбютам фотастудыйцаў прыйшлі павіншаваць сябры, пісьменнікі і мастакі.
Аматары сучаснага светлапісьма маюць мажлівасць наведаць выставу на працягу трох тыдняў.
Арцём Арашонак, газета "Витебский проспект".
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


23/май/2007 у 9:29
Выдатная інфармацыя! Шкада, што няма здымкаў пра фота. Серабро, папрацуй!