Вярніце пісталет
15 ліпеня 2007 г. супрацоўнікам міліцыі (па нашых звестках — старэйшым лейтэнантам) згублены службовы пісталет ПМ (Пісталет Макарава) серыя ИЕ 3776 К.
УУС Віцебскага абвыканкама з'вяртаецца да грамадзян з просьбай вярнуць зброю ў любы орган унутраных спраў. Ананімнасць і ўзнагарода гарантуюцца. Любыя звесткі пра знаходжанне пісталета можна па тэлефоне 102.
Нагадаем, што за захоўванне агнястрэльнай зброі прадугледжаная крымінальная адказнасць.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:

