У Віцебску перайменавалі вуліцу ў гонар Уладзіміра Плешчанкі
У ноч з 25 на 26 ліпеня на усіх дамах па леваму баку (там дзе жылая забудова) вуліцы імя Валянціны Церашковай у Віцебску з’явіліся шыльды, якія паведамляюць, што цяпер гэта вуліца носіць імя Уладзіміра Плешчанкі.
Нагадаем, што вядомы віцебскі змагар за свабоду Бацькаўшчыны жыў на гэтай вуліцы ў доме нумар 30 корпус 1, а 26 ліпеня быў бы яго 59 дзень народзінаў. Шыльды са старой назвай, як можна меркаваць, пакінутыя часова, каб віцябляне не блыталіся і маглі знайсці вуліцу і па старой назве.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


26/Ліпень/2007 у 14:24
Памяць пра сына Беларусі застанеццаў сэрцы.
Слава героям!
26/Ліпень/2007 у 15:35 1
ПераЙменавалі трэба праз Й пісаць, выпраўляйце хутчэй!