У Наваполацку з’явіліся графіці супраць БРСМ
У Наваполацку ў ноч з пятніцы на суботу на будынках у розных канцах горада з’явіліся палітычныя графіці.
На адным з графіці побач з вялікім бел-чырвона-белым сцягам было напісана “Моладзь БНФ”. На другім, цытуем: “БРСМ – стукачи”. Мяркуючы па зместу, аўтары графіці – маладыя людзі, якія выступаюць супраць афіцыйных моладзевых арганізацый, паведамляе “Радыё Свабода”.
І ўсё ж, псаваць сцены – не лепшы сродак палітычнай барацьбы.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


24/Верасень/2007 у 0:15
Шкада, што фотаздымкаў гэтай творчасьці няма.Учынак не патрабуе каментару, але ж якасць выкананьня...:)
27/Верасень/2007 у 23:50 1
Гэта проста нізка.Дзеці і ўсё.Калі б яны сапраўды адстойвалі свае думкі,то зрабілі б гэта ў больш гуманным выглядзе.