Вар’яцкае танга кахання
12 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры ім. Якуба Коласа адбылася прэм’ера спектаклю «Вар’яцкае танга кахання» па п’есе амерыканскага драматурга Сэма Шэпарда ў пастаноўцы Міхася Краснабаева.
Шэпард вядомы, як паслядоўны і дакладны даследчык дзіўны граняў чалавечай псіхікі, і гэтая яго п’еса не выключэнне. Двое палка закаханых — Эдзі і Мэй — сустракаюцца пасля доўгага растання і спрабуюць утрымаць тое, што ўтрымаць ўжо немагчыма. Занадта жахлівая і заблытаная гісторыя спалучыла іх лёсы.
![]()
Складаны псіхалагічны малюнак роляў галоўных герояў — сур’ёзнае выпрабаванне для маладых коласаўскіх акцёраў Аляксандра Базука і Тамары Краснабаевай, якое яны вытрымалі з гонарам. Падкупляе шчырая глыбіня Т. Краснабаевай. Запомніцца гледачам і дуэт А. Базука і Ю. Цвіркі (выконвае ролю новага паклонніка Мэй).
Сцэнаграфія, музыка, харэаграфічныя ўстаўкі ў рытме танга — удалыя знаходкі пастаноўкі, якія, безумоўна, робяць спектакль яскрава эмацыйным.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Trackbacks
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


25/снежань/2010 у 22:46
Юрась Цвирко! Юра, если помнишь меня по театралке из Горок, буду рада увидеть твоё сообщение!
С ув. Тая Дробыш
21/май/2012 у 17:33 1
[...] Вар’яцкае танга кахання Опубликовано 1 год назад # [...]
21/май/2012 у 17:33 2
[...] Вар’яцкае танга кахання Опубликовано 1 год назад # [...]