У Віцебску затрыманы актывісты КХП-БНф за разгортванне бел-чырвона-белых сцягаў
На Дзень волі ў Віцебску затрыманы тры актывісты КХП-БНФ – Ян Таўпыга, Алесь Пазняк і Сяргей Каваленка. Апошні ўжо асуджаны на 10 сутак арышту за тое, што прайшоў некалькі метраў з бел-чырвона-белым сцягам па плошчы Леніна.
За аналагічны ўчынак у Кастрычніцкі РАУС забралі Я.Таўпыгу і А.Пазняка – яны выйшлі на плошчу Свабоды са сцягам у гонар 90-годдзя абвяшчэння БНР і былі затрыманы праз пяць хвілін. Іх чакае суд.
Чытайце яшчэ
1 каментар
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


25/сакавік/2008 у 21:02
Ян Янавiч Таупыга да яго калi можна так сказаць сучаснiк Алесь Пазняк, так сама ужо арыштованы i адбываюць адмiнiстратыуны арэст працягам па ВОСЕМ сутак кожнаму(!). ЗА ШТО?