Мірон павіншаваў аршанцаў зь днём народзінаў Караткевіча
Бел-чырвона-белы сцяг залунаў учора, 25 лістапада, а 8-й вечара ў цэры Воршы -- над вуліцай Міру.
Ён быў замацаваны на пешаходным мосьце, які злучае два бакі вуліцы, паведамляе Радыё Свабода. Сцяг звешваўся над праезжай часткай, і яго маглі добра бачыць як мінакі, так і ўдзельнікі транспартнага руху.
Як паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на віцебскага апазіцыйнага дзеяча Барыса Хамайду, за сцяга была прымацавана цыдулка з віншаваннем з знем народзінаў да знакамітага пісьменніка Уладзіміра Караткевіча. Змест цыдулкі, паводле спадара Хамайды, быў наступным: “З народзінамі Вас, дарагі наш Уладзімер Сымонавіч! Ваш любы бел-чырвона-белы сьцяг – у роднай Воршы. Жыве Беларусь! Жыве вечна! Мірон”.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


26/Лістапад/2008 у 16:35
Абрыдлi ужо хамайдавы гульнi! Трэба справу3 рабiць! Гэта i ёсць уся апазiцыя? Мы так нi волi не здабудзем, нi з Эуропай не злучымся.
26/Лістапад/2008 у 23:33 1
Калі можаш рабіць, значыць рабі, калі не, дык злучайся з кім хочаш!