Паштоўка з Зюзям Паазерскім
У Расіі зрабілі паштоўку, на якой напісана імя нашага рэгіянальнага Дзядулі Мароза – знакамітага Зюзі Паазерскага, сядзіба якога знаходзіцца ў Пастаўскім раёне Віцебшчыны.
На паштоўку нанесеная своеасаблівая мапа, а краіны на ёй паказаны праз мясцовых персанажаў, з якімі найперш атаясамляецца Новы год. Натуральна, у рускіх гэта Дед Мороз і Снегурочка, ва ўкраінцаў – Дід Мороз, у англічан – Father Christmas, у палякаў – Святы Мікалай. А беларускія землі падпісалі Зюзяй – старажытнабеларускім паганскім богам холаду і марозу.
Паводле “Наша ніва”.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


16/снежань/2008 у 20:50
Улічваючы прынцыповасьць “ННВ” па спасылках на ўласныя матэрыялы, аўтрам варта было б падаваць спасылку і на першапачатковую крыніцу, адкуль была сьцягнута інфа. У дадзеным артыкуле гэта: http://nn.by/index.php?c=ar&i=22328
Там, дарэчы, і фатаздымак паштоўкі маецца.
17/снежань/2008 у 11:23 1
Шаноўны Таронта, назвы крыніц у нас замяняюцца аўтаматычна, на спасылку на сайт (калі ён ёсьць).
Прэтэнзій на тое, што спасылка агульная, а не на канкрэтны матэрыял ад калегаў пакуль не было.
18/снежань/2008 у 2:56 2
Гэта паганства з адной песьні, што і гарэлка бульбаш. Падабаецца беларускаму калгасніку калі з яго смяюцца й за дурня лічаць. Забыліся пра гонар і веру Хрыстову!
Сумна і крыўдна!