Мемарыял ці гаражы?
Збор подпісаў супраць забудовы на месцы былога канцлагеру “5 полк” праводзіць віцебская грамадскасць. На вуліцы Цітова, дзе ў гады вайны у лагеры смерці былі расстраляны ці закатаваны больш як 120 тысяч чалавек, будуюцца жылыя дамы ды гаражы.
![]()
Пратэст супраць будаўніцтва ініцыявалі былыя вязні. Дарэчы, калісці тут планавалі пабудаваць мемарыял, але з-за фінансавых праблем гэта не было зроблена. На месцы канцлагера стаіць сціплы абеліск, а “вольнае” месца забудоўваюць жылымі дамамі ды гаражамі.
У Віцебску праводзіцца збор подпісаў супраць забудовы тэрыторыі былога канцлягеру “5-ты полк”. На гэтым месцы раней плянавалася зрабіць мэмарыял, але цяпер там будуюць жылыя дамы і гаражы. Тым часам пастанову гарвыканкаму аб будаўніцтве мемарыялу ніхто не адмяняў.
Былыя вязні канцлагеру з дапамогай актывістаў грамадзянскай кампаніі “Наш дом”, якія выпусцілі ўлёткі пра сітуацыю, і мясцовай філіі БАЖ (інфармацыйная падтрымка) пачалі кампанію супраць забудовы. Сабраныя подпісы яны мяркуюць передаць асабіста губернатаруАляксандру Косінцу, які шмат увагі надае абнаўленню архітэктурнага вобліку абласнога цэнтру.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.

