Наш адказ хот-догу: сасіска ў бульбе
Адмыслоўцы віцебскага адкрытага акцыянернага таварыства “Вітміл” распрацавалі новую нацыянальную страву — сасіску ў бульбе, якая мусіць стаць асіметрычным адказам амерыканскаму хот-догу.
Не зразумела, праўда, чым матываваліся вынаходнікі кулінарнай навінкі, бо ўвесь сэнс хот-дога ў тым, што булачка, у якую загорнутая сасіска, дазваляе есці страву без сталовых прыбораў і посуду. Гарачую ж бульбіну, мне здаецца, не дужа прыемна трымаць у руках.
Новая страва з’явіцца ў рэчышчы новаўвядзення ААТ “Вітміл”: гэтае прадпрыемства грамадскага харчавання аб’явіла сераду днём беларускай нацыянальнай кухні. Акрамя бульба-хот-дога ў гэты дзень можна пачаставацца і больш традыцыйнымі стравамі — мачанкай і дранікамі з журавінавым морсам. Праўда ў меню “беларускай нацыянальнай кухні” нейкім чынам трапіла і блюда з амаль невымоўнай для беларускага языка — “щи”...
ААТ “Вітміл” належыць каля 10% кропак грамадскага харчавання ў Віцебску, у тым ліку рэстаран кітайскай кухні “Залаты дракон”.
Чытайце яшчэ
10 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


2/Чэрвень/2009 у 20:36
А не тот ли это "Витмил" котый уже лет20 не может никак загнуться и про....ет самые козырные места? А те которые не про...ет содержит в таком убогом состоянии, что без слез там находиться неполучается?
🙁 🙁 🙁
Сама идея блюд из бульбы с наполнителями не нова. Только картошка запекается в фольге, а в дополнение к нему штук 15-20 начинок. И очень, скажу вам, вкусненько!
🙂 🙂 🙂 🙂 🙂
Вот только перспектива выковыривать "козлов" из Витмиловской картошки не привлекает....
🙂 🙂 🙂
3/Чэрвень/2009 у 1:42 1
З "Залатым драганам" - гэта сурпрыз!
3/Чэрвень/2009 у 9:32 2
Тот 🙂 Ещё чужими стараниями "Солнышко" его взошло снова 🙂
3/Чэрвень/2009 у 18:11 3
"Залаты дракон" не належыць Вітмілу. Прыбярыце "утку".
А "Сонейка" было адрамантавана за кошт грошай за арэнду памяшкання таварнай біржай. А гэта не тое самае, што "чужымі намаганнямі".
3/Чэрвень/2009 у 20:23 4
Слабы адказ хот-догу. Крэатыўней шкварка ў бульбе з гарэлачным дрынкам. Сама ідэя ляжыць на паверхні. Да чарговага базара -- шкварку ў бульбе без базара!!!
3/Чэрвень/2009 у 20:45 5
Дарэчы пра бульба-хот-дог: страва падаецца з гарнірам (пюрэ). Таму маецца на ўвазе, што есці яе будуць відэльцам і ножыкам, а не рукамі.
Шчы. У меню таго самага кафе былі ўключаны не "щи", а "щи со свежей капусты с яблоками" (адмыслоўцы віцебскага адкрытага акцыянернага таварыства "Вітміл" арыентуюцца на "Зборнік рэцептур беларускіх страў…". – Мн. – 1997).
4/Чэрвень/2009 у 9:27 6
Не зразумеў, як пюрэ?
Проста сасіска з пюрэ? Ці сасіска ў бульбе ды яшчэ пюрэ?...
Што тычыцца "щей", то кніжку ў печку. Няма ў беларусаў "щей", і слова такога няма. Капуснікі розныя ёсць, а "щей" няма. 8)
5/Чэрвень/2009 у 11:46 7
Аля Крывіч, тогда уж не за аренду, а за передачу части здания в собственность. Но речь про то, что Витмил умудрился похоронить толковую пользовавшуюся популярностью кафешку в центре города. И без чужой помощи никогда бы её не оживил.
5/Чэрвень/2009 у 19:31 8
Сяржук (Серабро), няможна ў топку:) Бо гэта дакумент. Калі ты жадаеш унесі папраўкі – звяртайся ў Мінгандлю)
Сяржук (Таркус), падкрэсліваю, гэта ёсць менавіта арэнда, а не перадача часткі будынка ва ўласнасць.
Такая арэнда вельмі выгодная для любога падобнага прадпрыемства, паколькі ўласных сродкаў няма ў такой колькасці, каб гэта не магло не адбіцца на дабрабыце арганізацыі, і, адпаведна, на зп рабочых. Тым больш у Віцебску. Кавярні і рэстараны не прыносяць тут казачнага даходу. І падумайце, гэта ж не толькі вонкавы рэмонт, але і змена абсталявання. Рэмонт акупаецца ў добрым выпадку праз 5 гадоў.
Для таго, каб усё гэта зразумець, не трэба быць эканамістам, варта проста лагічна мысліць:) Пажадана перад тым, як казаць:)
11/май/2010 у 12:11 9
а теперь в витмиле еще актуален и клофелин