Косінец не прайшоў
Старшыня віцескага аблвыканкама не атрымаў дазвол на ўдзел у выбарах членаў-карэспандэнтаў НАН.
У пятніцу 5 чэрвеня Нацыянальная Акадэмія Навук Рэспублікі Беларусь абірала новых акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў. Гэтакіх мусілі выбраць 11 і 24 адпаведна. Як месяц таму паведамляла “Белгазета”, аддзяленне медыцынскіх навук аддала перавагу губернатару Віцебскай вобласці перад іншым удзельнікам “забегу” за ганаровымі званнямі і менавіта асоба нашага абласнога кіраўніка была вылучаная на ўдзел у акадэмічнай селекцыі. Адбылося гэта ня гледзячы на тое, што кіраўніцтва краіны (можна толькі здагадвацца, у чыіх асобах) не ўхваляла падобны ўчынак – курс на аднабаковую актыўнасць дзяржчыноўніка ў краіне ніхто не адмяняў, прыгадаць хаця б забарону на ўсялякую працу сярод дэпутатаў Нацыянальнага Сходу. Але наш старшыня пайшоў насуперак волі ўладароў. І, відаць, дарма.
Па паведамленні, прэзідыюм Акадэміі навук прыняў пастанову аб тым, што Аляксандр Мікалаевіч і яшчэ шэраг кандыдытыў мусяць атрымаць дазвол на ўдзел у фінальных выбарах ад кіраўніка краіны. У статуце НАН падобнага не прапісана, але, відаць, папрасілі, каб для людзей на важных пасадах зрабілі выключэнні. У выніку Васілевіч, Тур, Цімашпольскі і Косінец не па сваей волі знялі кандыдатуры. “У кулуарах Акадэміі навук кажуць, што іх расчараванне было бязмежнае…”
Чытайце яшчэ
13 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


8/Чэрвень/2009 у 20:54
Гы-гы… А вось вам жменя махоркі ў вялікоднае цеста!!! Няма чаго лезці… сядзі ў Віцебску ды перафарбоўвай аўтобусы ў цёмна-зялёны колер
9/Чэрвень/2009 у 8:33 1
У краіне толькі адзін палітык, адзін самы разумны. Іншых не павінна быць. Пра гэта павінны ведаць усе васілевічы, туры і косінцы. Пачварная сістэма шклоўскай шэрасці грабі ўсіх на адзін капыл. Такі час, такія норавы.
31/Ліпень/2009 у 12:15 2
Пусть бы лучше ушел в науку насовсем.
31/Ліпень/2009 у 20:07 3
Каму ён тама патрэбен… Там башкой працаваць трэба, асабліва ў медыцынскай навуцы. А то ж чалавек раптам ужо атрымаў дыплом доктара навук -- і раптам у магістратуру (!!!) пайшоў… (глядзіце ягоную афіцыйную біяграфію).
1/жнівень/2009 у 1:52 4
он по той же специальности, что дохторство, в магистратуру-то??? ах!!!
1/жнівень/2009 у 21:15 5
Якраз і не. Магістратура была па эканоміцы! Вось што насцярожвае: навошта нармальнаму ўрачу, яшчэ і з навуковай ступенню, раптам пачынаць з пачатковага этапу?!
2/жнівень/2009 у 21:27 6
Назиральник, Вам не понять. А Вы простите защитились??? 🙂 Можете не отвечать…я знаю!
3/жнівень/2009 у 8:16 7
Кесарю-кесарево, косинцу-косинцово.
5/жнівень/2009 у 19:52 8
Зноў абразы. Узровень касіністаў вядомы.
6/жнівень/2009 у 16:16 9
Магістратура па эканоміцы? Ну вось чаго захацеу:i доктар, i лесанарыхтоушчык, i плошчабудаунiк, i памагатыхрамабудаунiк…..i яшчэ эканамiстам хацеу быць……грошы з казны на гулi разматау, па шыi ад баро схлапатау….эканамiст))
6/жнівень/2009 у 21:54 10
to Назиральник: Юра, ты долго будешь придуриваться??? 🙂
9/жнівень/2009 у 13:54 11
Сам ты Юра
Я ўжо быў тут і Андрусём, і Сержуком… цяпер Юрасём… 
Хто болей?
9/жнівень/2009 у 14:18 12
🙂
Ну да, какой сам, такая и “рыбная” фамилия