Віцебск наведае Патрыярх Маскоўскі Кірыл
Чакаецца, што ўвосень нашу краіну наведае Патрыярх Маскоўскі і ўсёй Русі Кірыл. Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы павінен пабываць у трох беларускіх гарадах – Мінску, Полацку і Віцебску. У папярэдняй праграме візіту 25-28 верасня – сустрэчы з духавенствам і грамадскасцю Беларусі і правядзенне богаслужэнняў.
Падчас наведвання Свята-Еўфрасіньеўскага манастыра ў Полацку на свята Ўздвіжання Крыжа Гасподня Патрыярх намераны здзейсніць чын уздвіжання з выкарыстаннем нацыянальнай святыні Беларусі – Крыжа вялебнай Еўфрасінні Полацкай. Плануецца, што глава РПЦ атрымае ў падарунак дакладную копію Слуцкага Евангелля, паведамляе БелТА.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


8/Ліпень/2009 у 13:02
Толькi галоунага Маскоускага папа нам тут i не хапала - за падарункамi прыедзе? Хай лепш вязе арыгiнал Крыжа Сьвятой Еуфрасiньнi - зьвезьлi сабакi
8/Ліпень/2009 у 16:53 1
"Кіраўнік Рускай праваслаўнай царквы павінен" 🙂 🙂 🙂