Пад Талачыном адбылася археалагічная сенсацыя
Падчас раскопак Друцкага кургана ў Талачынскім раёне беларускія археолагі знайшлі старажытны саркафаг з захаваўшымся ў ім чэрапам.
Як паведамляе БелТА са спасылкай на загадчыцу цэнтра Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вольгу Ляўко, у калектыўным магільным склепе вучоныя знайшлі 38 пахаванняў. На думку спецыялістаў, парэшткі маглі належаць ваярам, бо рост амаль кожнага пахаванага дасягаў амаль двух метраў. На парэштках аднаго чалавека знайшлі каўнер з арнаментам візантыйскага ўзору. У цэнтры пахавання знаходзіцца каменнае надмагілле, а ўнутры саркафага – чалавечы чэрап.
Па словах В.Ляўко, Друцкі курган не мае аналагаў. Гэта адзіны курган ва Усходняй Еўропе, што быў створаны па паганскім абрадзе і ўключаў каменнае надмагілле. Знаходка датуецца прыкладна ХI-ХII стагоддзямі.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


23/Верасень/2009 у 17:54
а временную принадлежность кургана не сообщили?
23/Верасень/2009 у 22:11 1
2 Афанасій
"Знаходка датуецца прыкладна ХI-ХII стагоддзямі."
24/Верасень/2009 у 19:00 2
2 Хведар Скрайновіч.
Сегодняшний копипаст