Краязнаўчы музей аб’явіў конкурс
Віцебскі абласны краязнаўчы музей аб’явіў конкурс сярод моладзі. Яго ўдзельнікі павінны прадставіць працы, у якіх трэба апісаць падзеі, цікавыя мясціны, помнікі гісторыі архітэктуры і культуры, распавесці пра гістарычных або міфічных асоб, памяць пра якія, з кропкі гледжання аўтара, трэба ўшанаваць у Віцебску. Свае меркаванне трэба абгрунтаваць.
У конкурсе могуць удзельнічаць маладыя людзі да 29 гадоў уключна. Колькасць праектаў ад аднаго ўдзельніка неабмежаваная.
Праекты неабходна прадставіць у надрукаваным выглядзе на беларускай ці рускай мове (тэкставы файл ці на паперы) аб’ёмам не менш 1 і не больш 3 аркушаў фармата А4 (2 000-8 000 знакаў). У дадатак можна прыкласці фота-, мульдымедыйныя ці графічныя матэрыялы. Неабходна таксама ўказаць свае імя, прозвішча, узрост, род заняткаў, зваротны адрас, нумар мабільнага тэлефона, e-mail (калі ёсць).
Працы трэба даслаць да 31 снежня 2009 года на e-mail mindscapes@vitebsk4.me
ці на адрас краязнаўчага музея: 210026, Віцебск, вуліца Леніна, 32, каб.25, навуковаму супрацоўніку Раману Воранаву. Тэлефоны: (МТС) 716-28-80, працоўны 36-31-45.
Па выніках конкурса ў лютым 2010 года журы адбярэ 10 лепшых праектаў. Яны ўвойдуць у каляровы зборнік “Віцебск. Ландшафты памяці”. Лепшыя працы будуць таксама размешчаны ў інтэрнеце. Усіх фіналістаў чакаюць падарункі – абанементы ў музеі, кнігі, дыскі, канцылярскія прыналежнасці.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


29/Кастрычнік/2009 у 13:17
I зь якой гэта раптам нагоды гэтакi крок? Водгук на ННВ цi пачухаушы патылiцу зразумелi перебор з мiфiчнымi Вольгамi
29/Кастрычнік/2009 у 17:14 1
Не без уплыву чытачоў ННВ 🙂
Таму чакаем з праектамі!
29/Кастрычнік/2009 у 21:22 2
Тута +100
29/Кастрычнік/2009 у 23:15 3
Какие проекты могут предоставить дилетанты?
30/Кастрычнік/2009 у 19:01 4
Неплохая идея. Всегда интересно послушать человека, любящего свой город, даже если это дилетант. А как руководили культурой в городе "профессионалы" с культпросветным образованием мы видели.
30/Кастрычнік/2009 у 19:35 5
Дилетанты дилетантами, но уж Ба-альшим руководителям области (и их прихлебателям) дадут фору. Те уже понастроили (и табличек в свою честь понашешали) и их дальнейшие планы ещё тупее и тупее
1/Лістапад/2009 у 0:24 6
Пакуль афіцыйная старонка конкурсу не запушчаная, больш разгорнуты матэрыял можна пачытаць у свежым "Віцебскім праспекце" за 29 кастрычніка.