Шалёны сабака пакусаў 24 чалавекі у цэнтры Віцебску
12 лістапада ў Віцебску 24 чалавекі звярнуліся ў траўмапункт па дапамогу пасля нападаў сабакі ў самым цэнтры нашага гораду. Як мінімум, дзесяць пацярпелых учора былі гашпіталізаваныя.
Мінакі сутыкаліся са звар’яцелым псом на адрэзку ад Прывакзальнай плошчы да праспекту Фрунзэ, у тым ліку і на плошчы Свабоды. Сярод пакусаных ёсць нават супрацоўнік міліцыі, які адмовіўся забіць сабаку з-за небяспекі страляніны ў самым цэнтры гораду. Яшчэ адзін пацярпелы быў пакусаны на вачах у міліцэйскага патруля, але на свае патрабванні застрэліць відавочна шалёнага сабаку, міліцыянты літаральна адказалі: “Сабака ведае, каго кусае”, намякаючы на нібыта нецвярозасць пацярпелага.
Па стане на раніцу 13 лістапада служачыя МНС гэтак і не знайшлі “невялікага чорнага сабачку”, які напаў на, як мінімум, 24 пешаходаў. Верагодная ж колькасць пацярпелых можа быць нашмат большай, бо лічба адлюстроўвае толькі тых, хто звярнуўся ў траўмапункт. Хтосьці, каго пёс мог літаральна пацягаць на калашыну, ў медычныя ўстановы не звярталіся, хаця нават рэшткі слюны шалёнага сабакі на вопратцы нясуць у сабе вялікую небяспеку.
Як гэта часта здараецца ў падобных надзвычайных сітуацыях, найбольшае здзіўленне выклікаюць дзеянні гарадскіх ўладаў, а дакладней іх бяздзеянні. З папярэджаннямі пра шалёнага чорнага сабачку альбо зваротамі да верагодных пацярпелых дагэтуль не набраўся смеласці выступіць аніводны прадстаўнік адміністрацыйнага альбо медыцынскага кіраўніцтва гораду. Хаця на тле маўчання ў разгар грыпозна-пнеўманічнай эпідэміі падобныя паводзіны выглядаюць цалкам лагічнымі.
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


13/Лістапад/2009 у 23:25
Система неуклюжа и не поворотлива.
Все боятся малейшей инициативы.
Грозному сражу порядка страшнее вытащить пистолет, чем быть САМОМУ ПОКУСАННЫМ БЕШЕННОЙ СОБАКОЙ!!!
Так же и во всём.
СЭСы вовсю работали -- собирали штрафы, заботились о профилактике инфекций.
А то что даже ООН хрен когда объявила пандемию свин. гриппа -- у них есть дела по важнее.
В итоге даже марлевых повязок нет.
Похоже на ступор сталинских соколов, когда на них “вероломно напала” Германия.
Неправильная бешеная собака, неправильный Гитлер, неправильный грипп,
а ППСники молодцы, ЕСЛИ НАДО кирпич лбом разобьют.
14/Лістапад/2009 у 10:18 1
а собак брошенных в городе то немерено
14/Лістапад/2009 у 11:06 2
Что оппозиция, что бешенная собака,
ОДИНАКОВО. И повадки теже и хватка и злоба,
масти одной ,по всем параметрам схожи.
14/Лістапад/2009 у 12:37 3
Гэта таварыш сам пра сябе сказаў?
14/Лістапад/2009 у 13:22 4
Тамбовский волк тебе “ТАВАРЫЩ”.
15/Лістапад/2009 у 12:07 5
А табе -- шалёны сабака ТАВАРЫЩ
16/Лістапад/2009 у 10:29 6
на свае патрабванні застрэліць відавочна шалёнага сабаку, міліцыянты літаральна адказалі: “Сабака ведае, каго кусае”, ….
Наша милиция нас бережёт -- а то, что это больное животное где-то теперь может ещё покусать ребёнка, больным на голову “слугам государевым” (которых налогоплательщики одевают до трусов включительно) наплевать
18/снежань/2009 у 16:30 7
Зато мою собаку -- немецкого дога 5 месяцев черного цвета на поводке и с хозяином постоянно распрашивают:” не та ли это собака?”