Піцерская міліцыя выратавала старыя віцебскія іконы
Чатыры старыя іконы XVIII і XIX стагоддзяў, якія належаць 71-гадовай пенсіянерцы з Віцебска, затрымалі падчас аперацыі “Антыкварыят” супрацоўнікі міліцыі Санкт-Пецярбурга.
Абразы былі знойдзены на адной з кватэр у Піцеры. А да гэтага, як выявіла міліцыя, святыні былі скрадзены з дома віцебскай бабулі. У сувязі з гэтым затрыманы два беларусы, адзін з іх даводзіцца пляменнікам пацярпелай. Разам са сваім сябрам ён хацеў дорага прадаць іконы ў паўночнай расійскай сталіцы. Раней абодва мелі судзімасці.
Як паказала экспертыза, праведезеная расійскімі спецыялістамі, іконы з’яўляюцца гістарычнымі і культурнымі каштоўнасцямі, а іх агульны кошт складае каля 135 тысяч расійскіх рублёў (больш за 12 000 000 беларускіх рублёў). Цяпер антыкварныя абразы супрацоўнікі міліцыі Санкт-Пецярбурга павінны перадаць праваахоўным органам Беларусі, паведамляе партал «В кризис.ру»
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


19/сакавік/2010 у 15:48
135 тыс. рос. рублей- это никак не 1200000 белорусских. Может, 12000000?
20/сакавік/2010 у 1:22 1
У музэй трэба несьці такія рэчы, а не дома па куфрах хаваць - усё роўна альбо мышы зьядуць альбо сапруць.
Пры тым, што музэй таксама плаціць.