У Смаленску загінуў віцебскі чыгуначнік
У Смаленску адбылася трагедыя з 30-гадовым віцяблянінам – памочнікам машыніста лакаматыўнага дэпо станцыі “Віцебск”. Ён загінуў, аднаўляючы працу рухавіка цеплавоза.
У дэпо Смаленска перастаў працаваць рухавік грузавога цягніка, і машыніст адправіў свайго памочніка паглядзець, што здарылася. Пасля мужчыну знайшлі на падлозе ў дызельным памяшканні з ранай на шыі – верагодна, траўма была атрымана ад удару аднаго з механізмаў рухавіка. Фельчар канстатаваў смерць. Зараз устанаўліваюцца абставіны здарэння, піша БелаПАН.
Чытайце яшчэ
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:

