У Віцебску створаць цэнтр «Залатая спадчына Віцебска»

Пра гэта учора 18 траўня заявіў журналістам старшыня Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб’яднанняў і абшчын Леанід Левін. Ён паведаміў, што для рэалізацыі праекта культурнага цэнтра «Залатая спадчына Віцебска», прысвечанага творчасці Марка Шагала і іншых знакамітых віцебскіх мастакоў, ужо знойдзены інвестар з ЗША.
Плануецца, што цэнтр будзе створаны на тэрыторыі 50-ці га і ўключыць у сябе комплекс з музеяў, гатэляў, рэстаранаў і інш.
У бліжэйшы час чакаецца візіт у нашу краіну інвестара, імя якога спадар Левін назваць адмовіўся.
Наша Ніва, фота rferl
Чытайце яшчэ
33 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


19/май/2010 у 11:37
падрабязней тут http://news.tut.by/society/170492.html
19/май/2010 у 11:50 1
Ню-ню. 🙂
Благотоворительность - дело хорошее 🙂
19/май/2010 у 12:16 2
Свае для сваіх...
Хаця мне падаецца, што як толькі адыйдзе ў мінуўшчыну пакаленне хаця б Давіда Сімановіча, ужо ніхто толкам з беларусаў (але і ў свеце) сэнсу ў Шагале бачыць ня будзе. А сам творца стане такім жа міфам, як і Панцырны з Аверкам.
19/май/2010 у 14:59 3
международный фонд "Золотое наследие Витебска", среди учредителей - Леонид Левин, Владимир Карягин и генеральный директор СООО "Марко" (Витебск) Николай Мартынов.
А где прибыль ?? )))
19/май/2010 у 15:00 4
+ американский предприниматель греческого происхождения )))))))))))
19/май/2010 у 21:39 5
@ solid:
Міф - гэта не самае кепскае, што можа здарыцца з мастацтвам, хутчэй гэта адзнака яго сапраўднасьці. А як жа ваша прапанова назваць вуліцу ў гонар карціны Шагала?
19/май/2010 у 22:27 6
Вот только сегодня по истории туризма я рассказывала про этот запланированный проект. И ляпнула, что пока дело не движется.. зря-зря...)))))))
20/май/2010 у 6:54 7
Если это тот проект который я видел - УЖАС!
Презентация его уже была в прошлом году.... Г-н Левин правда оправдывался, что все еще будет переделываться... все , мол сделано слишком быстро и наспех....
... но мы ведь видем Площадь Победы.... тоже быстро проектировали...
Очень жаль, что господа архитекторы думают в первую очередь о своих карманах... Городская среда Витебска и так переживает страшный геноцид всего настоящего и живого...
Ответственность вроде перекладывают на власти, но на самом деле... отвечать перед историей и потомками будут они...
.......................................
... а инвесторы будут всегда:)
20/май/2010 у 9:50 8
Вэд пісаў:
Три богатыря? )))
20/май/2010 у 10:36 9
Не. Они просто веселые парни
🙂
20/май/2010 у 11:40 10
Ricochet пісаў:
Трэба па магчымасці развіваць сваё, беларускае. Ад Шагала ў нас фактычна нічога не засталося, акрамя тых жа міфаў, выдуманых спрытнай інтэлігенцыяй габрэйскага паходжання.
Ні нашчадкаў, ні вучняў, ні калекцыі карцін (гравюры ёсць), ні мастацкага кірунку а-ля Шагал - гэтага нічога няма. А чаму няма? Можа таму, што ўчорашнім-пазаўчорашнім вясковым жыхарам сучаснага беларускага Віцебску адсалютна пофіг (не зразумелы?) на той спрэс габрэйскі Ерушалайм, які быў тут 100 год таму і часткай, якога і быў Шагал (????? ???????).
20/май/2010 у 19:12 11
Маеце рацыю, стары горад, нават калі ен будзе адноўлены - гэта горад, у якім зьнікла памяць пра людзей. Але аніводная культура ня мае будучыні без павагі да сваіх каранёў. Тады і свайго, беларускага ня будзе.
21/май/2010 у 10:56 12
Ricochet пісаў:
На шчасце ці нажаль, але ўсе мае продкі пісалі з лева на права)))
21/май/2010 у 18:30 13
solid пісаў:
Мае таксама. А яшчэ яны хадзілі ў лапцях, гралі на жалейцы ды тацавалі Лявоніху. Ну і што з гэтага? Калі вас так хвалюе праблема ідэнтыфікацыі, як неабходнасьць ня страціць карані, дык наяўнасьць альбо атсутнасьць Шагала вам у гэтым не дапаможа. Ведайце, усё самабытнае, унікальнае ды цікавае ў сьвеце людзей зьвязанае ня толькі з нацыянальнай, але і з гістарычнай ды геаграфічнай непаўторнасьцю.
22/май/2010 у 10:28 14
Гісторыя пішацца тымі, хто на сучасны момант жыве тут і цяпер. Беларусы пішуць і яшчэ напішуць выключна сваю гісторыю горада. Калі б вайна не вынішчыла габрэйства - гісторыя Віцебска для шырокіх масаў была б іншая, з улікам каля 70% габрэйскіх жыхароў горада.
Я думаю, вы ж ведаеце што аб'ектыўнай гісторыі не існуе)) Таму калі для нас Шагал яшчэ адносна недалёкая мінуўшчына, што пацвярджаецца тонкай габрэйскай этнічнай праслойкай жыхароў горада, некаторымі помнікамі, то нашым ўнукам будзе вельмі цяжка зразумець яго феномен. Так жа як і нам зараз цяжка ўявіць насельніцтва Беларусі да прыходу славян.
І гэта яшчэ хутчэй здарыцца, калі культура Беларусі і беларусаў перажыве яшчэ адно бурнае адраджэнне, кшталту беларусізацыі 20-х гадоў.
23/май/2010 у 9:41 15
1) Зноў праславутае габрэйскае пытанне. Але Шагал, перадусім, з'ява мастацтва. І зараз цікавіць аднолькава з іншымі вялікімі мастакамі разьве ж толькі габрэйскую супольнасць?
2) А вось, у процівагу, беларускае - гэта якое? Няўжо толькі народнае ды сялянскае? Так, разьвіццё беларускага этнасу было спынена. На працягу вякоў зьнішчаўся нацыянальны генафонд, эліта. Беларусы сталі народам з непаўнавартым грамадствам. Таму зараз, на этапе станаўлення нашага этнасу, лепей не адмаўляцца ад таго, што зьвязвае нас з сусьветнай культурай і праз якое ведаюць нас у сьвеце.
3)
Ня ўпэўнены. Калі параўнаць сучаснае актуальнае мастацтва, якое больш нагадвае цырк, з Шагалам, дык апошні - гэта бадай што класіка акадэмізму. Казаць кшталту: "Не разумею" - сёння дурны тон - усё ж сто гадоў прайшло.
4 і апошняе) Горад вырашыў аднавіць куточак старога Віцебску, неяк яго добраўладкаваць. Гэта таксама гісторыя, павага да таго, што было, да каранёў. І кожны вольны бачыць у гэтым тое, што хоча. Нехта - атракцыён, а нехта - зьбіранне камянёў. Габрэі ўбачаць сваё, свайго мастака, які маляваў зоркі Давіда, а іншыя, асабліва турысты з замежных краін - вялікага мастака 20 ст. А для некаторых беларусаў, на маю думку, гэта і напамін ня толькі пра славутага мастака, але і пра яго беларускіх вучняў. І пра народ, з якім мы на працягу стагоддзяў жылі побач і шмат у чым падзялілі гістарычны лёс.
23/май/2010 у 16:04 16
Ricochet пісаў:
Вой, ну чаго вы так нас пляжыце? А мсьё Шагала чамусьці ўсюды пішуць ці габрэйскім ці рускім мастаком, нават у нашых культдзеячоў рэдка павернецца язык назваць яго нейтральна - беларускім мастаком габрэйскага паходжання, бо гэта няпраўда.
Ricochet пісаў:
Заўважце, што не горад, а таямнічы інвестар з Амерыкі. Хаця гэта безумоўна плюс.
Ricochet пісаў:
У Шагала практычна не было "беларускіх" вучняў у Віцебску, напрыклад адны з самых вядомых Язэп Меерзон, Алена Кабішчэр-Якерсон, Леў Зевін. І, дарэчы, не было паслядоўнікаў - стыль Шагала памёр разам з ім.
23/май/2010 у 20:15 17
solid пісаў:
Нас пляжылі ў шматлікіх войнах, аб чым я і казаў, а таксама ўлада, якая ўсе савецкія гады казала, што і вы зараз. Ну хай сабе Шагал - нацыянальная гордасьць Расеі, Францыі і Амерыкі, як пішуць "культдзеячы". Дарэчы, для іх Беларусь ніколі і не існавала.
solid пісаў:
Вырашыў горад, а дапаможа інвестар.
solid пісаў:
Вы не наведваеце віцебскія выставы?
А па сутнасьці. Якія стылі перажылі сваіх заснавальнікаў акрамя сацрэалізму? Арыгінальны, самабытны мастак - гэта і ёсьць стыль. Адзіны, непаўторны і распазнальны. У мастацтве гэта адзнака вялікага.
Не было пасьлядоўнікаў? Былі пераймальнікі.
23/май/2010 у 20:25 18
solid пісаў:
О! Я заўсёды ведаў, што мы з табой разам па гэтым пытанні, нягледзячы на спробы некаторых талерастаў пасеяць паміж намі рознь!!! 😉
24/май/2010 у 0:16 19
Ricochet пісаў:
Шагалаўскі стыль вось тым і вызначаецца, што ў яго не было ні вучняў толкам, ні паслядоўнікаў. Хаця вось ў тых жа сучаснікаў Шагала - Кандзінскага і Малевіча былі і досыць вядомыя ў мастацкіх колах.
А пераймальнікі - вартыя смеху. У адрозненне ад рэальна касмапалітычных мастакоў, Шагал быў нацыянальным мастаком, але нажаль (ці на шчасце) не беларускага народу. І калі ягоны стыль "пераймае" беларус - гэта такое самае бязглуздзе як і нашэнне нашай моладдзю куфіі.
24/май/2010 у 0:20 20
@ Гара Джанін:
Рэбэ, такі я ж ніколі ня быў супроць быць ргазам)))
24/май/2010 у 19:44 21
@ solid:
Столькі недарэчнасьцей! Сэнсу ў Шагале няма. Гэта міф. Унукі яго забудуць. Вучняў не было, пасьлядоўнікаў не было. Стылю не было. І ўвогуле, да Беларусі ён мае ўскоснае дачыненне.
Вы не правы. Тут не мастацтвазнаўчы дыспут, але вы не правы. Магчыма вам не падабаецца Шагал, як мастак (скажу і для мяне не па кані корм), магчыма, як яўрэй (увесь час кажаце: "Сваё, беларускае", а я пачуў:"Ксенафобскае, юдафобскае"). Магчыма не падабаецца, што з ім сталі насіцца бы курыца з яйкам. Але вы не правы і самі ведаеце, што не правы.
24/май/2010 у 21:25 22
solid пісаў:
І нават на пагргом ргазам? ))))
24/май/2010 у 21:26 23
Ricochet пісаў:
А скажыце, чаму ён не правы? 😉
25/май/2010 у 0:26 24
Ricochet пісаў:
Ну вось толькі ня трэба нашу тэарэтычную размову да побытавага антысемітызму зводзіць, а то Гара Джанін запіша нас у сваю таемную сіянісцкую арганізацыю)))
Ricochet пісаў:
М-да, вось гэта абяззбройваючы аргумент)))
25/май/2010 у 14:11 25
Марк шагал, Мойша шагал, Лейба шагал... Один раз они уже все пришагали, дорого заплатили за своё приспособленчество.И сейчас приспосабливаются к новому режиму. Не нравится этому народу правда о себе.
26/май/2010 у 18:54 26
@ solid:
Мастакам прысудаў ня робяць! Акрамя крымінальных. Тым болей за такія "злачынствы", як адсутнасць пасьлядоўнікаў. Глядзіце лепш на карціны майстра і адчувайце іх. Што лепшага ў тым, што ў Малевіча былі пасьлядоўнікі, што ён выдумляў мёртвыя стылі і незразумелыя тэорыі, прыйшоў да высновы аб канцы мастацтва і забароне ў ім пачуццяў, што ўсё старое ў гарадох трэба разбурыць? А можа лепш каб у яго ніколі і нідзе не было пасьлядоўнікаў? Але Малевіча ў Віцебску таксама трэба было б ушанаваць.
Вельмі дрэнна, калі пра мастацтва пачыналі разважаць камуністы-чыноўнікі абкамаў ды райкамаў. Яшчэ горш, калі яны нешта пачыналі рабіць. Вы ведаеце, што яны казалі ў 80-я гады чаму ў Віцебску ніколі ня будзе ні помніка Шагалу, а ні яго музэю? Прыкладна тое, што і вы зараз. Што ён чужы, ня наш. А яшчэ, што ён любіць, акрамя Віцебску, яшчэ й Вашынгтон з Ерусалімам, што Леніна маляваў дагары нагамі. Таму вяртанне Шагала, калі гэтыя "ідыёлагі" сышлі, успрымалася ўсімі як адраджэнне, як зьмены ў правільным накірунку. І жыццё гэта толькі пацвердзіла. Сёння і Шагал ня чужы, і гораду з ім добра.
"Парыж варты месы" - сказаў былы гугенот Генрых IV калі, каб атрымаць падтрымку французаў стаў каталіком. Дык вось, Віцебск варты Шагала, каб стаць нармалёвым сучасным, культурным горадам.
І апошняе, а можа з гэтага трэба было і пачынаць. Якое дачыненне мае асабістае меркаванне, вашае альбо маё, пра Шагала да рэканструкцыі Задзвіння? Хай сабе такі-сякі мастак, але калі што-небудзь там будзе зроблена - і добра.
26/май/2010 у 21:40 27
Наўрад ці ён "не чужы"... Проста навязаны нам сілай вось такіх "перакананняў". Такога беларускага мастака няма
27/май/2010 у 12:23 28
Ricochet пісаў:
Мы ж з вамі дыскутуем, выкаваем думкі, а дачыненне - пакуль не наша справа.
Ricochet пісаў:
Памятаеце, чым скончыў Анры IV? Дрэнна скончыў) Баюся, каб шагалаўская эпапея не закончылася нечым так жа.
27/май/2010 у 18:42 29
solid пісаў:
Горш, калі яна закончыцца нічым.
27/май/2010 у 22:53 30
Ricochet пісаў:
І ўсё да гэтага рана ці позна прыйдзе.
28/май/2010 у 19:52 31
Гара Джанін пісаў:
Вядома, няма. А ёсць мастак, які нарадзіўся ў Беларусі і ўсё жыццё маляваў адзін беларускі горад.
solid пісаў:
Не глядзіце так далёка.
28/Чэрвень/2010 у 9:43 32
Ricochet пісаў:
Па-габрэйску маляваў... 😉