Хрэсны ход з Віцебска ў Полацк у гонар вяртання святыні
Хрэсны ход з Віцебска ў Полацк, прысвечаны 100-годдзю перанясення мошчаў найпадобнай Еўфрасінні Полацкай, адбудзецца з 1 па 4 чэрвеня.
Агульны сход яго ўдзельнікаў адбудзецца 1 чэрвеня ў 6.00 каля віцебскага Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора. Праз горад шлях вернікаў пройдзе па вуліцах Леніна, Замкавай, Кірава – да чыгуначнага вакзала. З Віцебска хрэсны ход рушыць да Старога Сяла, дзе будзе зроблены першы прыпынак на начлег. У наступныя дні прыпынкі на начны адпачынак будуць рабіцца ў Лоўшы і Гаранах.
Удзельнікам трэба мець пашпарт ці іншае пасведчанне асобы, грошы для праезду назад з Полацка, мазольны лейкапластыр, посуд, ёмістасць для вады, цёплае адзенне, спальны мяшок ці коўдру. І, канешне, зручны абутак. І малітвенны настрой.
У Полацк людзі, якія захочуць прайсці тым самым шляхам вяртання мошчаў Еўфрасінні Полацкай з Кіева на радзіму ў далёкім 1910 годзе, прыйдуць 4 чэрвеня – якраз напярэдадні дня памяці святой. Хрэсны ход павінны ўрачыста сустрэць месцічы. Юбілейнае святкаванне, прысвечанае перанясенню мошчаў святой апякункі Беларусі, пачнецца 4 чэрвеня а 17-й гадзіне з богаслужэння ў Крыжа-Уздвіжанскім саборы Спаса-Еўфрасіньеўскага жаночага манастыра.
Жадаючым прыняць удзел у хрэсным ходзе можна звяртацца ў Віцебскае духоўнае вучылішча, Свята-Успенскі храм (каля батанічнага сада) ці зарэгістравацца па тэлефонах 37-25-48, 37-31-59.
Як дабрацца іншагароднім удзельнікам да Свята-Пакроўскага сабору: праезд ад чыгуначнага вакзалу да прыпынку "Бібліятэка імя Леніна" аўтобусамі №№ 4, 8, 10, 14, 22, тралейбусамі №№4, 6, маршрутным таксі №66.
Чытайце яшчэ
43 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


26/май/2010 у 15:55
кто-нибудь пойдёт из читающих эту новость?
26/май/2010 у 17:01 1
Я пайду. Праўда, толькі першы дзень. Можна ісці не ўвесь адрэзак шляху, а ў каго як і сколькі атрымаецца. Хаця б можна выйсці падтрымаць хрэсны ход, пакуль ён будзе ісці непасрэдна па Віцебску.
26/май/2010 у 20:18 2
@ gfif:
Я таксама збірася.....
26/май/2010 у 20:57 3
gfif пісаў:
У нас хапае замоленых, знойдуцца, абы не працаваць і дурыць галаву сабе і іншым
27/май/2010 у 8:21 4
@ Гара Джанін:
Ну што ж вы так адразу... Я, да прыкладу, пайду - і для працы, і для душы - без фанатызму. Будуць, пэўна, людзі, якія прыедуць нават з іншых абласцей Беларусі. Не думаю, што людзі, якія ідуць у хрэсны ход, гультаі-абібокі ці нейкія цемрашалы.
27/май/2010 у 14:10 5
@ Гара Джанін:
Зноў ваяўнічыя атэісты павылазілі :)))))))))
Кіньце дурное! :)))))))))))
27/май/2010 у 16:34 6
до Кировского посёлка 90% не дойдут !
"да были люди в наше время, не то что нынешнее племя" ))
27/май/2010 у 21:52 7
kupol пісаў:
Вам не мроіцца? 😉
27/май/2010 у 23:31 8
Вэд пісаў:
Чаму вы так думаеце? Шматгадовы досьвед праваслаўных крэсных хадоў кажа зусім адваротнае.
27/май/2010 у 23:33 9
Гара Джанін пісаў:
Зусім не - так і ёсьць 🙂 Я ў адносінах да Вашай асобы кажу 🙂
28/май/2010 у 1:41 10
Вот здорово! Я пойду!!!
28/май/2010 у 1:47 11
Я бы и католиков пригласил и сам бы в их пелегжимке поучавствовал, именно как православный! Таким образом я бы проголосовал за единение православного и католического народов и заявил бы, что Бог един. А кто и как крестится - это дело второе и сугубо личное. А да же если и не крестится, то главное что б человек был хороший!
28/май/2010 у 2:01 12
Церковь нужна! Но навязывать религиозные идеи, заставляя учить их в школах - это зло! Опять взрастят ненависть ко всему что связано с духовностью!
На днях видел, к парадным дверям Маркова монастыря подкатила дорогущая иномарка и в неё села монашка! Наверно, это единичный случай. Но когда это будет практикой, то народ вновь сметёт все церкви и перебьёт попов. И это не от бездуховности! Это от чувства СПРАВЕДЛИВОСТИ.
А настояшая Белая Церковь нужна! Ой как нужна! Кто как не Церковь о благополучаи Белой Руси молить будет. (Тут очень большая работа идёт. Кто знает "Секрет", тот поймёт).
28/май/2010 у 9:17 13
Была б возможность, я бы с удовольствием принял участие в этом крестном ходе. Все мы, кто раньше, кто только на смертном одре верим в высшие силы, в бога. Я ношу крестик на шее, верую только когда задумываюсь об этом. А осенью я был в храме Ефросиньи Полоцкой. Там очень светлое чистое намоленное место. Как только вошел туда, то я сразу почувствовал великую радость, с души как камень упал, все освободилось. Нигде больше в других храмах и церквях со мной такого не было.
28/май/2010 у 9:55 14
gfif пісаў:
Да, и правда, есть такие храмы, где очень-очень хорошо душе. Где не чувствуешь себя букашкой на фоне всего этого церковного золотого великолепия. Где просто легко.
28/май/2010 у 10:08 15
kupol пісаў:
Я не ваяўнічы, а сцёбны. Хаця часам накторых строю
28/май/2010 у 12:08 16
Религия - опиум для народа. ))))))))))
28/май/2010 у 15:42 17
Русич пісаў:
Я вось прыймаў удзел у праваслаўным крэсным ходзе, але таксама і каталіцкай пілігрымцы і скажы шчыра атрымаў каштоўны духоўны досьвед!
28/май/2010 у 19:56 18
Я лично против католиков. Католицизм-чисто западное явление, и с их догматами веры не согласен. Я против объединения православных с католиками, у нас, православных, своя, истинная вера в Бога. Да и сам Запад в свое время отказался от католицизма, когда тот стал тормозить развитие капитализма, и буржуазия взяла на вооружение протестантскую религию!Для меня ещё католики-это ляхи-католики, эти агрессивные завоеватели и оккупанты моих родных западноукраинских земель, откуда я родом!
28/май/2010 у 20:47 19
Forstor пісаў:
Да, уничтожить белорусов-католиков, т.к. украинец Форстор против них.
Forstor пісаў:
🙂 А для вас это на столько принципиально?
28/май/2010 у 20:52 20
Litvin, на глупые вопросы не отвечаю!
28/май/2010 у 20:55 21
Litvin, на глупые и провокационные вопросы не отвечаю!
28/май/2010 у 21:09 22
@ Forstor:
1.з якімі менаміта дагматы вы ня згодны?
2. ляхи-католики, эти агрессивные завоеватели и оккупанты моих родных западноукраинских земель.
Адпаведна да украінскіх грэка-каталікоў вы прэтэнзій ня маеце? 🙂
28/май/2010 у 21:13 23
Русич пісаў:
Сустрэнемся ў крэсным ходзе :))))
28/май/2010 у 21:14 24
Forstor пісаў:
У вас, у залішне праваслаўных, часта назіраюцца акупацыйныя замашкі. Хоць бы набажэнствы на беларускую мову перавялі
28/май/2010 у 21:16 25
kupol пісаў:
А ў чым гэты досвед выразіўся, можна падрабязней?
28/май/2010 у 21:18 26
@ Яна Ільіна:
Заўвага...
БПЦ ужывае тэрмін "крэсны ход", а хрэсны - такі пераклад надрукаваны ў Беларускім календары ў слоўніку перакладу царкоўных тэрмінаў.
Ды і гучыць больш натуральна.
28/май/2010 у 21:19 27
@ Яна Ільіна:
@ Яна Ільіна:
Заўвага…
БПЦ ужывае тэрмін “крэсны ход”, а не хрэсны - такі пераклад надрукаваны ў Беларускім календары ў слоўніку перакладу царкоўных тэрмінаў.
Ды і гучыць больш натуральна.
28/май/2010 у 21:29 28
Гара Джанін пісаў:
Так Біблейная камісія пры БПЦ МП пераклала усе літургічныя тэксты, вячэрню, ютрань, вячэрнія і ранішнія малітвы, выдала тэксты Эвангельля, службы Вянчальныя і пахавальныя і г.д. Праца ў тым накірунку вядзецца і надалей. Калі ня ведаеце не кажыце.
У некаторых гарадах вядуцца службы на бел. мове. Рэгулярна на жаль толькі раз на тыдзень ў Сьвята-Петра-Паўлаўскім Саборы Менску. Гады 2-3 запар ладзіліся рэгулярныя малебны за Беларускі народ на роднай мове з Блаславеньня правячага Архірэя ў адным з храмаў г. Віцебску.
28/май/2010 у 21:32 29
Гара Джанін пісаў:
Гэта не магчыма вам асабіста перадаць на словах!!! Вы ня можаце тое зразумець!
Тое трэба перажыць.
28/май/2010 у 21:47 30
kupol пісаў:
Ведаю і кажу: практычна ніхто з расейскіх папоў не карыстаецца гэымі перакладамі! А за беларускую мову ў царкве наведвальнікі часам могуць і накінуцца (не на мяне, я там не бываю, ад іншых чуў). Не на тое ў нас існуе праваслаўная царква, каб там была беларуская мова.
28/май/2010 у 21:52 31
kupol пісаў:
Зразумела: няверуючыя - людзі другога гатунку. Вось таму, што вы так ставіцеся да іншадумцаў, і не прыжываецца сярэдневяковае цемрашальства ў сучасным грамадстве, колькі ні навязваюць яго мясцовыя ідЫёлагі.
28/май/2010 у 22:00 32
@ Гара Джанін:
"Не на тое ў нас існуе праваслаўная царква, каб там была беларуская мова".
-------------------------
- а вы ніколі не задумваліся, што мэтаю ісьненьня касьцёла, царквы, кірхі пратэстанцкай... ёсьць зусім іншае...!!!!
Што вам проста зараз не зразумець.
На парадку дня стаяць больш вышэйшыя арыенціры!
28/май/2010 у 22:03 33
Гара Джанін пісаў:
Вось таму, што вы так ставіцеся да іншадумцаў, і не прыжываецца сярэдневяковае цемрашальства ў сучасным грамадстве, колькі ні навязваюць яго мясцовыя ідЫёлагі.
Я таксама думую царква мусіць адказваць на патрэбы часу і трымаць "нос по ветру" 🙂
28/май/2010 у 22:11 34
@ Гара Джанін:
А за беларускую мову ў царкве наведвальнікі часам могуць і накінуцца
-------------------------------
Ёсьць афіцыйнае стаўленьне БПЦ МП - мітрапаліта Філарэта... пісаў пра тое і Віцебскі Архіяпіскап Дзмітрый - праблемы з бел. мовай у царкве няма. Калі ёсьць жаданьне вернікаў мець службы на роднай мове калі ласка. Пытаньне ў тым, хто трындзіць пра тыя службы ў царкву ня ходзіць і хадзіць ніколі ня будзе! Бел. мова ў Праваслаўнай Царкве на Беларусі нажаль абмежавана коламі менскае інтэлігенцыі пры Петрапаўлаўскім саборы. Трэба працаваць у гэтым кірунку... Ніхто без жаданьня вернікаў яе насаджаць ня будзя.
Ды я ведаю праваслаўных беларускамоўных асобаў для якіх службы на царкоўнаславянскай не ўяўляюць перашкоды для іх царкоўнага жыцьця!
29/май/2010 у 13:11 35
kupol, я сейчас не хочу разговаривать на религиозные темы, это долгий разговор, но кратко скажу, что мы, православные, считаем, что Святой Дух исходит только от Бога-отца, а не от Бога-отца и Бога-сына, как считают католики-это наше главное различие! И ещё, я , поклонник научных исследований, не могу простить католикам (хотя и православные призывают к всеобщему прощению) казнь ими великого Джордано Бруно (сожжен на костре) и пытки Галилео Галилея, великих ученых, верно объяснивших окружающий мир! Насчет греко-католиков-их я считаю предателями истинного православия, им не место на Западной Украине! Они, как предатели по своей сути, во времена немецкой оккупации Западной Украины (1941-1944 годы) сотрудничали с нацистами-это и львовский митрополит Шептицкий, это и дивизия СС "Галичина", это и Степан Бандера и т.д.!
29/май/2010 у 16:20 36
@ Forstor:
Полностью согласен! Ты душой кричишь о своей Родине!
Я кричу о народе Руси Белой! Я ненавижу блат, этот пережиток царизма и брак этот пережиток социализма, эту русскую безалаберность! Когда я говорю об объединении католической и православных церквей я говорю:"Бог един, а кто и каким способом верит - дело интимное!". Я говорю о простом народе, который не меняя веры может придти в любой храм, хоть католический, хоть православный и разговаривать там с богом и слышать его!
Впервые я видел это в Польше на пелегжимке 1991 года. Наверно, задумывалось всё иначе. Так как католики и православные шли отдельными колоннами. Но я шёл с поляками и шёл как православный!
И ещё. Я всегда помню, что Русь - это сверх держава, а не придаток Запада!
29/май/2010 у 19:47 37
kupol пісаў:
Ясна, ясна: зноў вы прымяняеце супраць няверуючых забойны аргумент савецкага ЫнтЫлігента-святошы "САМ ДУРАНЬ!" 🙂
Канечне, мэта задурыць людзям галаву і нажыць з гэтага баблосу - мне далёкая...
29/май/2010 у 19:49 38
kupol пісаў:
Працуйце, шаноўныя ... у кірунку беларусізацыі стукачоў ды адстаўнікоў нашага войска, якія м складаюць асноўны кантынгент вернікаў... гы-гы... Поспехаў вам, ідыёты!!!
30/май/2010 у 13:38 39
@ Гара Джанін:
Ведаеце, як сьпяваецца ў адным украінскім "бандэраўскім" сьпеве: "Хай вораг знову наступае, сабака гавка стрый ідзе... што ж помолімся брацця Богу... І Благу Вестку в світ несем, што чэсьць дарозжая за грошы".
Даруй Вам Госпад Бог, бо ня ведаеце што кажыце 🙁
30/май/2010 у 13:50 40
@ Гара Джанін: Гараджанін напісаў:
у кірунку беларусізацыі стукачоў ды адстаўнікоў нашага войска, якія м складаюць асноўны кантынгент вернікаў…
-----------------------------------
у вас з галавой усё добра? Ці бачылі вы вернікаў БПЦ МП? Што ходзяць рэгулярна да Царквы? Вы і блізка ня ведаеце сытуацыі на прыходах... пра што вы кажаце..... Трэба казаць пра тое што ведаеш, а не збіраць нейкую лухту з кніжак "Сапраўднае аблічча..." ці нейкіх чутак. Я калі маю інфармацыю з 3-4 крыніц магу хоць трохі арыентавацца ў сытуацыі.
31/май/2010 у 15:51 41
Шаноўны, не спрабуйце паказаць сітуацыю такой, як выгадна вам. Нармальных людзей у вашай БПЦ няма. І знаёмых у мяне там хапае, не тое, што ў вас - толькі сваё вузенькае кола
31/май/2010 у 16:40 42
kupol пісаў:
Ды супакойцеся, няма яго, таму дараваць няма каму... 🙂