Футбольныя клубы Прыдзвіння правялі апошнія матчы
“Віцебск” апошні тур чэмпіяната Беларусі праводзіў у Гродне, а наваполацкі “Нафтан” – у Мінску. Абедзве сустрэчы завяршыліся паразай каманд з Віцебшчыны.
Наш клуб саступіў “Нёману” з лікам 3:0, прычым тры мячы запар у варотах “Віцебска” трапілі за 20 хвілін да канца матча. Вынік сустрэчы ніякім чынам не паўплываў на турнірнае становішча віцебскай дружыны. Віцябляне трывала – практычна на працягу ўсяго чэмпіяната – знаходзіліся на 9-ым радку. Паразай (2:0) “Мінску” і сёмым месцам у турнірнай табліцы завяршыў чэмпіянат “Нафтан”.
Вызначыўся ў 33-м туры бронзавы прызёр чэмпіяната – ім стаў “Мінск”. А вось другая сталічныя каманда – “Партызан”, заняўшая апошняе месца, пакідае вышэйшую лігу. Згубіць прапіску ў эліце мае шанцы і “Тарпеда”. Жодзінцы ў канцы лістапада правядуць перахадныя матчы за права застацца ў вышэйшай лізе з мінскай камандай першай лігі “Сквіч”.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


22/Лістапад/2010 у 15:08
Цікава, ці быў Ігар Мацьвееў хаця б на адным з хатніх матчаў футбольнага клубу "Віцебск". Складаецца ўраджаньне, што малец піша па загалоўках інтернэт-форумаў. Дзе эмоцыі, дзе асабістыя спачуваньні?
22/Лістапад/2010 у 16:18 1
Не раз бываў на хатніх матчах ФК "Віцебска". Дзесьці ў другім крузе перастаў хадзіць. Апошні раз быў на сустрэчы 32-га тура з "Мінскам". Што тычыцца спачуванняў і эмоцый, дык не кожны раз іх хочацца адлюстроўваць.
22/Лістапад/2010 у 16:27 2
@ Ігар Мацьвееў:
Ну слава богу все кончилось))))))