У Полацку з’явіцца Грунвальдская вуліца
Дэпутаты Полацкага гарсавета пасля грамадскага абмеркавання прынялі рашэнне аб тым, што ў новым жылым мікрараёне “Аэрадром” з’явіцца Грунвальдская вуліца. Яе забудова пачнецца ў 2011 годзе.
Нагадаем, што ідэя з’яўлення ў самым стражытным беларускім горадзе вуліцы, названай у гонар Грунвальдскай бітвы, належыць Полацкаму зямляцтва. З такой прапановай яно звярнулася ў Полацкі гарвыканкам яшчэ ў красавіку. Сябры зямляцтва лічылі, што такім чынам у Полацку павінна быць адзначана 600-годдзе знакамітай бітвы, якое святкавалася сёлета. Пры гэтым яны прапаноўвалі надаць гістарычную назву вуліцы імя Войкава. Аднак полацкія дэрутаты вырашылі вуліцу Войкава не кранаць, а назваць імем Грунвальскай бітвы новую вуліцу ў новым мікрараёне.
Цікава, што ў мікрараёне “Аэрадром” ужо ёсць вуліца Івана Хруцкага - знакамітага мастака, выхадца з Полацкай зямлі, і праспект Дойліда Іаана, які стварыў ў XII стагоддзі Спаса-Прэабражэнскі храм.
Паводле БелТа і «Химик»
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


16/снежань/2010 у 22:11
СЛАВА ПОЛАЦКУ!!!
СЛАВА БЕЛАРУСI!!!
CЛАВА НАЦЫI!!!
СЛАВА УСIМ ПАТРЫЁТАМ НАШАЙ РАДЗIМЫ, ЯКIЯ ПРЫМУШАЮЦЬ ХАЛУЙСКУЮ УЛАДУ!!!
СЛАВА БУДУЧАЙ НАШАЙ ПЕРАМОЗЕ!!!
16/снежань/2010 у 22:46 1
Вось як нада вуліцы называць,а не іменамі маскальскіх вырадкаў!