Прэміі “За духоўнае адраджэнне” атрымалі архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій і ігумення Еўдакія
Сярод лаўрэатаў прэміі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне” за 2010 год – архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій і ігумення Еўдакія, настаяцельніца Спаса-Еўфрасіннеўскага жаночага манастыра ў Полацку.
Архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій (Більчанка Павел Захаравіч) атрымаў прэмію “За духоўнае адраджэнне” “за актыўную духоўна-асветніцкую дзейнасць, значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды”. Ігумення Еўдакія (Ляўшук Любоў Пятроўна) адзначана гэтай узнагародай “за значны асабісты ўклад у духоўнае адраджэнне Беларусі, выдавецкую, духоўна-асветніцкую дзейнасць, плённую працу па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны”.
Любоў Ляўшук прыйшла ў манастыр, калі ёй было 20 гадоў, і вось ужо больш за 30 гадоў яна служыць Госпаду. Ігуменняй Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра яна стала ў 2004 годзе. Уладыка Феадосій па свецкай адукацыі – інжынер, працаваў у Інстытуце радыёфізікі і электронікі Акадэміі навук Украіны. У 27 гадоў паступіў у Маскоўскую духоўную семінарыю, затым – у Маскоўскую духоўную акадэмію. Абараніў дысертацыю па тэорыі царкоўнай казані і атрымаў званне магістра багаслоўя. У 1997 годзе ўзначаліў Полацкую і Глубоцкую епархію.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў указ № 5 "Аб прысуджэнні спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва 2010 года". Сярод лаўрэатаў ёсць калектыў з Віцебшчыны – заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь цырк "Юнацтва" Палаца культуры адкрытага акцыянернага таварыства "Нафтан" Наваполацка. Цыркавы калектыў атрымаў узнагароду “за высокі мастацкі ўзровень цыркавых праграм, актыўны ўдзел у культурным жыцці рэспублікі”.
Паводле БелТА.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


8/студзень/2011 у 21:01
"значны ўклад у захаванне міжканфесійнага міру і нацыянальнай згоды..."
Религиозной розни между верующими и так не было, а вот что такое "нацыянальная згода"? Праўда і тое, што пакуль свядомым беларусам не хапае салідарнай еднасці. Но, извините, разве этот архимандрит что- нибудь сделал для национального единства? Отменить премию и наложить на него эпитимию, обоим...
8/студзень/2011 у 21:04 1
"Любоў Ляўшук прыйшла ў манастыр, калі ёй было 20 гадоў..."
Похоже, настоящая великомученица. Это же какую духовную жизнь на до вести до 20 лет, чтобы попасть в монастырь...
8/студзень/2011 у 21:33 2
Дзе папЫ, там ніколі ня ма ні згоды, ні міру, ні грамадскага парадку
9/студзень/2011 у 1:25 3
Адродзiм сапраудную духоунуюю Аутакефальную Праваслауную Царкву!
Чаму меншыя народы як грэкi, грузiны, Румыны, iг.д.,маюць свае цэрквы, а, мы, Вялiкi Беларускi Народ павiнны малiцца богу на сваёй зямлi у чужой нам царкве акупантау, якiя беларускi народ ненавiдзяць, а любяць толькi дэнацыялiзаваных рюськоязичных адступнiкау, у выглядзе халопау, людзей другога гатунку? Свая царква будзе баранiць свой народ, а чужая iнтарэсы акупантау.
Нацыянальная Царква бароніць народ. http://www.bielarus.net/archives/2010/12/31/2256
9/студзень/2011 у 10:11 4
Мы можам і не маліцца ўвогуле. Ва ўсім свеце рэлігія губляе колькасць прыхільнікаў, а ў нас зноў кінуліся папам грошы аддаваць, дурні
9/студзень/2011 у 11:24 5
Вспоминается старый анекдот,
в котором за непредоставление монашек для бани облисполкома,
у батюшки грозят партбилет отобрать :)))
В нашем случае, всё именно так.
Хочешь заработать миллион создай свою религию
(маленькую секту ЗАО "РПЦ" - Закрытое Акционерное Общество "Русская Православная Церковь")
9/студзень/2011 у 21:58 6
Бля-писец пісаў:
У расейскі Гулаг бы павысылаць гэтых аферыстаў...