У Віцебску затрымалі Барыса Хамайду
Вядомага апазіцыянера Барыса Хамайду затрымалі ў Віцебску, калі ён пад бел-чырвона-белым сцягам пісаў 4-ю агульнанацыянальную дыктоўку каля Сіняга дому.

Барыс Ханонавіч збіраўся перапісаць тэкст “Ліста з-пад шыбеніцы” Кастуся Каліноўскага, а потым даслаць яго старшыні КДБ, каб той перадаў ліст Паўлу Севярынцу. У спадара Хамайды быў ужо падрыхтаваны ліст да галоўнага “чэкіста” краіны, дзе ён тлумачыў, што з часам гэтая дыктоўка будзе захоўвацца ў музеі беларускага супраціву.
Аднак давесці акцыю да канца не ўдалося — прыкладна праз паўгадзіны пасля яе пачатку Барыс Хамайда быў затрыманы і дастаўлены ў пастарунак.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:



25/сакавік/2011 у 14:38
Дыктоўка - гэта ўжо нагода для штрафу... гы-гы... Уявіце, колькі ў Віцебску настаўнікаў беларускай мовы, і калі кожнага аштрафаваць за кожную дыктоўку ў кожным класе ... а чым горшыя настаўнікі расейскай мовы, якіх яшчэ болей??? гы-гы-гы...
25/сакавік/2011 у 16:13 1
Полный дурдом. Кому человек мешает???
26/сакавік/2011 у 1:00 2
Афтопік будзе выдаляцца. А не зразумееце -- апынецесь побач з каваленкам у спам-лісце.
26/сакавік/2011 у 11:26 3
@Сяржук Серабро
Ая думал что у вас бан-листы а не спам-листы...и всё равно посты каваленки здесь проскальзывают...
26/сакавік/2011 у 12:55 4
Udaff пісаў:
Працуе сістэма Akisment. Яна вучыцца, і калі я некалькі разоў пазначаю чыесці каментары як "спам", то яны будуць трапляць у спам не толькі на гэтым сайце, а на любым іншым, дзе сістэма парацуе.
Так што думаейце, перад тым як разводзіць афтопік і міжасабовыя разборкі.