Выбух у Мінску. Сярод пацярпелых ёсць віцябляне
У выніку выбуху ў метро загінула 11 чалавек, паведаміў Аляксандр Лукашэнка на экстраннай нарадзе ўвечары 11 красавіка.

Як паведаміў журналістам начальнік прэс-службы ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі, выбух адбыўся на пероне станцыі метро "Кастрычніцкая" ў 17.55 каля другога вагона цягніка. Ён не ўдакладніў, у які бок накіроўваўся цягнік, аднак раней паведамлялася, што цягнік рухаўся да станцыі "Інстытут культуры".
На месцы выбуху працягваюць працаваць супрацоўнікі Генпракуратуры і МУС. Уся сталічная міліцыя пераведзена на ўзмоцнены рэжым службы. ГУУС заклікае грамадзян быць пільнымі.
Цяпер вырашаецца пытанне аб распачынанні крымінальнай справы, паведаміў Ластоўскі. "Яе кваліфікацыю цяпер я паведаміць не магу. Адпрацоўваюцца розныя версіі", — дадаў ён.
У бальніцу хуткай дапамогі дастаўленыя 22 чалавекі, усяго пацярпела 126 грамадзян.
Тэкст і фота БелаПАН.
У спісах пацярпелых, якія абнаўляюцца ёсць жыхарка Віцебскай вобласці — Шокель Юлія Сяргееўна, 19 гадоў
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


12/красавік/2011 у 8:56
До сих пор не верится, что у нас такое возможно,
что люди способны на такие зверства ради власти!
С утра уже видел усиленный патруль с собакой.
Неужели кто-то поверит, что это Федута показал свой звериный оскал?
12/красавік/2011 у 15:55 1
А я раненько ждал авто возле амфитеатра/ок.получаса/-никаких органов. А ближе к обеду уже по трое ходили . Очень жаль пострадавших и соболезнования погибшим. Посмотрим на наши органы в деле .
12/красавік/2011 у 15:58 2
I am sorry/Соболезнования друзьям и близким погибших.