Прэзентацыя мультымедыйнага зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”
21 красавіка ў віцебскай ратушы ў 17:00 адбудзецца прэзентацыя мультымедыйнага зборніка “Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі”, які выдаецца па выніках конкурса, прайшоўшага зімой 2011 г.

У конкурсе прымалі ўдзел маладыя людзі ва ўзросце ад 16 да 25 гадоў. Конкурсная тэматыка была самая разнастайная: архітэктурная эвалюцыя замкаў, іх ваенная гісторыя, прыродна-ландшафтны кантэкст, асобныя элементы забудовы, роля знакамітых постацяў у іх развіцці і г.д. Аўтарам патрэбна было абраць адну тэму і напісаць невялікі артыкул (эсэ, рэфэрат) на 6-10 старонак з абавязковым прыкладаннем бібліяграфіі артыкула.
Тэксты сталі базай мультымедыйнага зборніка. Да конкурсных работ на дыску арганізатары “Замкаў Віцебска” дадалі некалькі відэа-прэзентацый з удзелам экскурсавода Аляксандра Сажына і гісторыкаў ды археолагаў, якія літаральна адкрывалі для грамадства гісторыю віцебскіх замкаў: Таццяны Бубенькі, Леаніда Калядзінскага, Ігара Цішкіна.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


19/красавік/2011 у 7:15
Интересная реконструкция! А есть ли проекты (и алтернативные) регенерации хоть чего-то , такие как "круглик"?, с привязкой на современнный центр города.
19/красавік/2011 у 9:43 1
Гэта рэканструкцыя І. Дурава, мастака. Дарэчы , можна было б і падпісаць.
У цэнтры плануецца аднаўленьне яшчэ адной вежы Ніжняга замка і чапстка сьцяны і ўсё....
19/красавік/2011 у 18:25 2
Ба-а-а!!! Знакомые все лица!!!!
22/красавік/2011 у 2:30 3
Булаўскі пісаў:
Да? Очень интересно. Второй Круглик - это будет чересчур. Хотя подозреваю сильно, что на нормальную реконструкцию у города просто не хватит ни сил ни знаний, ни денег
23/красавік/2011 у 11:27 4
Макар пісаў:
Это написал любитель исторической реконструкции?