Касцёл Езуса Міласэрнага ў Віцебску стаў катэдральным
Вялікія ўрачыстасці прайшлі ў Віцебску з нагоды пернясенння катэдры з касцёла святой Барбары ў новы касцёл Езуса Міласэрднага. Да гэтага дня была прымеркаваная і працэсія ў гонар Божага Цела.

Перад імшой Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч зачытаў ліст Кангрэгацыі па справах Біскупаў аб абвяшчэнні касцёла Езуса Міласэрнага катэдрай Віцебскай дыяцэзіі. Урачыстую літургію ў новай катэдры ўзначаліў прадстаўнік папы Бэнэдыкта XVI кардынал Робэр Сара, старшыня Папскай рады “Cor Unum”.
Ватыканскі іерарх звярнуўся да прысутных з казаннем. “Катэдральны касцёл — гэта месца біскупскай катэдры. Адсюль біскуп навучае вас веры, каталіцкай веры. Веры, якую вы вызнаеце разам з усім Касцёлам. Таму сёння я знаходжуся сярод вас ад імя Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які праз маю асобу ў пэўным сэнсе прысутны тут з вамі”, — адзначыў ён.
Таксама Робэр Сара нагадаў пра нядаўняе мінулае касцёла на Беларусі: “Урачыста абвяшчаючы сёння гэтую катэдру, мы павінны перш за ўсё памятаць гісторыю Касцёла ў Віцебску: пра балючыя і цяжкія выпрабаванні, праз якія ён прайшоў у нядаўнім мінулым, памятаць пра вернасць, з якою ён ішоў за сваім Панам нават у тых сітуацыях, якія знешне здаваліся пустыняй, памятаць пра гераічныя сведчанні веры і любові, дзякуючы якім Хрыстус падрыхтаваў свой народ (пар. Дз 18, 10), памятаць пра ласку, якою Святы Дух шчодра адорваў сваёю моцай і суцяшэннем”.
У віцебскіх урачыстасцях прынялі ўдзел беларускія іерархі, Апостальскі візітатар грэка-католікаў у Беларусі Архімандрыт Сяргей Гаек, Мітрапаліт Вроцлаўскі арцыбіскуп Мар’ян Галэмбеўскі, арцыбіскуп архідыяцэзіі Маці Божай у Маскве Паоло Пеццы, арцыбіскуп Рыжскі Збігнеў Станкевіч, дапаможны біскуп Харкаўска-Запарожскай дыяцэзіі Ян Сабіла, біскуп Луцкі Маркіян Трафімяк, сакратар Апостальскай Нунцыятуры кс. прэлат Крыспін Дубель, духавенства з Беларусі, Расіі, Польшчы, Германіі, Італіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі. А таксама прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу розных краін.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.






















20/Чэрвень/2011 у 7:18
А кто им *разрешил @папам@ памятники без #разрешения устанавливать ❓
20/Чэрвень/2011 у 17:07 1
Думаю, что с разрешением на массовое мероприятие у организаторов всё в порядке. Другое дело, что, по видимому, опять опиум для народа "раздавали" за счёт бюджета без оплаты услуг МЗ, ЖКХ и МВД + в неустановленных горисполкомом местах для ММ:lol:
20/Чэрвень/2011 у 17:59 2
разговор о #разрешении на железного @мужика с палкой, во дворе стоит, похож на Кунцевича :?::mrgreen:
20/Чэрвень/2011 у 22:10 3
А зачем женщину с зонтиком три раза выложили?
22/Чэрвень/2011 у 19:54 4
Кунцэвіч некаторым праваслаўным і сёння не даее спаць спакойна, а дарма, нічога вам не пагражае, тым больш, што вернікаў усіх канфесій разам узятых, пасля бальшавікоў, налічваецца ня больш 3% ад усяго насельніцтва. А іншым, абы бабла было болей.
22/Чэрвень/2011 у 21:42 5
"Попы-с!.."
25/Чэрвень/2011 у 8:35 6
@ Анатоль:
Это табе нічога не пагражае
знай своё место .........