Коласаўцы выступяць у Нясвіжскім замку
Нясвіж, які сёлета стаў культурнай сталіцай Беларусі, адрадзіў старадаўнюю традыцыю, якая ў ХVIII стагоддзі існавала ў замку Радзівілаў – тэатр Уршулі Радзівіл. 
Праект носіць назву арт-фэст “Тэатр Уршулі Радзівіл”. У свой час жонка Міхала Казіміра Радзівіла (Рыбанькі) Францішка Уршуля стварыла першы ў Беларусі прыдворны тэатр. Яна была аўтаркай п’ес, якія ў ім ставіліся.
А зараз у Нясвіжскім замку запрасілі выступіць калектывы некалькіх беларускіх тэатраў. Гонар адкрыць праграму двухдзённага арт-фэста будзе належаць Нацыянальнаму акадэмічнаму драматычнаму тэатру імя Якуба Коласа. 30 чэрвеня ў тэатральнай замкавай зале віцебскія артысты пакажуць свой новы спектакль “Леаніды не вернуцца на Зямлю” па матывах рамана Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”.
30 чэрвеня і 1 ліпеня ў Нясвіжы свае пастаноўкі таксама пакажуць знакамітыя купалаўцы (спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл”), артысты сталічнага тэатра імя Горкага (спектакль “Пане Каханку”) і Мінскага абласнога тэатра (спектакль “Паланэз на развітанне…”).
Чытайце яшчэ
8 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


2/Чэрвень/2012 у 13:05
такое событие в Беларуси....!!!!! а никакой информационной суеты вообще нет!!! позор белорусским журналистам!!! отвлекитесь от разных плесневых тем! осветите событие! ...так чтобы дыхание перехватило от величия Великой Беларуси!
2/Чэрвень/2012 у 21:23 1
Вы да каго тут звярнулiсь ,паважаны. Тыя ,якiм ганьба ,тут ня пiшуць i не чытаюць.
2/Чэрвень/2012 у 21:28 2
@ goga:
ЧЫТАЮЦЬ.
2/Чэрвень/2012 у 22:51 3
А реально ,как Вы считаете, в нашем правовом государстве уличить госсми во лжи ??? Ведь иногда лгут цинично... Ведь это получается,что они продали душу за деньги.
2/Чэрвень/2012 у 23:15 4
...а реально пана доктора уличить в смерти пациента? ...мента ох.....вшего?? ...гос.журналиста беззубого...?? и да и нет!! не знаю. честный ответ.
2/Чэрвень/2012 у 23:27 5
Да гэтай падзеі яшчэ цэлы месяц. Яшчэ напішуць. Ужо пра што, пра што, а пра культуру нават дзяржСМІ няблага пішуць - тэма ў прынцыпе бяскрыўдная. Хоць, канешне, і з культуры можна зрабіць палітыку.
2/Чэрвень/2012 у 23:34 6
Яна Ільіна пісаў:
до арт-фэста - месяц..., но замок распахнётся 15 июня...
2/Чэрвень/2012 у 23:36 7
Яна Ільіна пісаў:
...пальцам на сцяне.. не только писать надо.....а освещать!