“ННВ” – 6 гадоў
У “ННВ” невялічкае свята – сёння нашаму выданню 6 гадоў. 
Дата, канешне, не круглая. І, калі зусім шчыра, дык не надта і прыгожая. Сямёрка ці пяцёрка выглядаюць больш сімпатычна і сімвалічна. Але ж сваё дзіця не можа быць непрыгожым ці дрэнным – яго любіш такім, якое яно ёсць, і ў любым узросце.
Так і наш сайт – было б дзіўна, каб мы не любілі гэта сваё “дзіця”, вынік свайго натхнення і вялікай працы. Без выходных, канікул, святаў, летняга адпачынку… Але найвялікшае шчасце, калі чалавек займаецца любімай справай разам з аднадумцамі і сябрамі. Дзякаваць Богу, у нас якраз гэты самы выпадак.
Гэта праца – штодзённая навука. Нездарма ж дзень нараджэння “ННВ” супадае з Днём ведаў.
Калі казаць пра наша крэда, то яно простае і яснае. У цэнтры ўвагі “ННВ” – не ўлада і не апазіцыя. А навіны жыцця простага чалавека з нашага горада, ягоныя праблемы і радасці. Нездарма ж мы называемся “Народныя навіны Віцебска”.
Абставіны склаліся зараз так, што рэдакцыі не да святаў. Але калі прыдзе час для радасці, то першы келіх віна мы вып’ем за Беларусь. Другі – за вас, дарагія чытачы. А трэці – за сябе. Усё ж заслужылі. 🙂
Ад сэрца – дзякуй усім, хто разам з намі.
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


1/Верасень/2012 у 8:41
З Днём нараджэння!!!
1/Верасень/2012 у 9:05 1
Шчыра вiншую!!!
1/Верасень/2012 у 10:24 2
Поздравляю.
1/Верасень/2012 у 11:20 3
С Днем рождения! Спасибо за освещение новостей нашего города!
1/Верасень/2012 у 14:28 4
С днём рождения!Спасибо Вам за оперативное освещение новостей нашего города!
1/Верасень/2012 у 14:53 5
Ну, с Днюхой!
🙂
🙂
🙂
1/Верасень/2012 у 16:58 6
Вiншую!
1/Верасень/2012 у 20:10 7
Віншую! Удачы!
3/Верасень/2012 у 14:30 8
З узростам першакласнiка! )))