ХК “Віцебск” правёў першую сустрэчу ў чэмпіянаце
Віцебскі хакейны клуб учора правёў першую сустрэчу ў 21-м чэмпіянаце краіны. ”Мядзведзі” на сваім ільду прымалі гасцей з Латвіі – “Ліепаяс Металургс”.
Самы жвавым выдаўся апошні перыяд, а дакладней, яго другая палова. Гаспадары пляцоўкі разлічыліся за прапушчаную шайбу, якая пабывала ў іх варотах яшчэ ў сярэдзіне першага перыяда. Праўда, раўнавага ў ліку доўжылася нядоўга: праз некалькі хвілін госці зноў выйшлі наперад. Але віцебляне не шмат часу дазволілі ім быць лідарамі – Павел Корсакаў аформіў дубль (2:2).
Пераможца гэтага паядынка вызначыўся ў серыі пасляматчавых кідкоў, дзе адназначна больш па-майстэрску сябе паказаў “Ліепаяс Металургс”.
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:






7/Верасень/2012 у 21:21
Почем сейчас билеты на хоккей?
8/Верасень/2012 у 9:46 1
@ Cool&Gun:
Как и на футбол, 12 тысяч.