Праваслаўныя ў Оршы будуць маліцца па-беларуску
Некалькі беларускамоўных вернікаў і аршанскія краязнаўцы звярнуліся да манахіні Даніілы, якая адказвае за рэстаўрацыю будынка былога базылянскага манастыра, з ініцыятывай правядзення ў Свята-Пакроўскім храме службаў на беларускай мове. 
Паколькі ў прыхода няма ўласнага святара (а ў Оршы – аніводнага беларускамоўнага праваслаўнага святара), то праводзіць паўнавартасныя літургіі на роднай мове пакуль немагчыма. Таму спачатку вырашылі паспрабаваць праводзіць беларускамоўныя супольныя малітвы і духоўныя сустрэчы. Першая такая сустрэча можа прайсці ўжо на Пакроў Божай Маці - 14 кастрычніка.
Адзін з ініцыятараў правядзення беларускамоўных набажэнстваў Віктар Сцяпанаў лічыць, што правядзенне малітваў на роднай мове актывізуе беларускамоўную грамаду Аршаншчыны і дазволіць хутчэй сабраць сродкі на рэстаўрацыю будынка былога манастыра.
Свята-Пакроўскі храм можа стаць адзіным праваслаўным прыходам у рэгіёне і адным з нямногіх у краіне, дзе загучыць беларуская мова. Дасюль у Оршы беларуская мова ў малітвах гучала толькі ў каталіцкіх парафіях, паведамляе Аршанскі рэгіянальны партал.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


2/Кастрычнік/2012 у 11:29
Сколько разговоров ,а когда начнётся строительство? и где финансовая и др. помощь бизнеса?
2/Кастрычнік/2012 у 12:33 1
Сигурд пісаў:
Ну да, деньги же больше некуда девать. Все остальные в шоколаде. 😥
2/Кастрычнік/2012 у 14:06 2
Деньги есть куда девать.НО,почему восстанавливаются только православные храмы под сенью РПЦ?У нас равноправие религий ,а о восстановлении костелов,синагог,минаретов что то не слышно.Видно Л.А.Г. и РПЦ заключили договор о взаимной поддержке?
2/Кастрычнік/2012 у 14:31 3
ПИТОН пісаў:
Незаслуженно забыта церковь летающего спагетти. Без нее - ваще никуда! Прихожанам не хватает денег на элементарные дуршлаги!
8/Кастрычнік/2012 у 19:24 4
Я не праваслаўны, але калі размова ідзе пра аднаўленне помніка і беларускую мову, то, лічу, гэтая справа ў два разы больш карысная за любы лядовы палац.