У Глыбокім мараць стварыць музей, прысвечаны Мюнхгаўзену
Жыхары Глыбокага Віцебскай вобласці выношваюць ідэю стварэння ў сваім горадзе музея, прысвечанага гэтаму гістарычнаму персанажу і знакамітаму герою кнігі Рудольфа Распэ. 
Сёлета Глыбокаму споўніцца 600 год. Гараджане рыхтуюць да юбілею крэатыўныя падарункі. Некаторыя пакуль на ўроўні прапаноў. Так, адзін з удзельнікаў раённага конкурсу прафесійнага майстэрства сярод маладых спецыялістаў Дзяніс Цэдзік выступіў з ідэяй стварэння музея барона Мюнхгаўзена. Малады чалавек падмацаваў сваю прапанову тым, што такія ўстановы ёсць у Калінінградзе, Маскве, Адэсе. "А чым наш горад горшы? Тым больш, што вішнёвую костачку, якой выстраліў у аленя, Мюнхгаўзен, несумненна, мог знайсці толькі ў ваколіцах Глыбокага", - упэўнены карэспандэнт раённай газеты "Веснік Глыбоччыны". Размова тут ідзе яшчэ пра адну адметнасць гэтага горада - вішні. Сёлета глыбачане нават збіраюцца зладзіць самы сапраўдны вішнёвы фэст.
Але вернемся да Мюнхгаўзена. Чаму глыбачане лічаць гэтага персанажа "сваім"? Усё проста: на мясцовых могілках пахаваны чалавек з гэткім жа прозвішчам. Той самы гэта барон ці не - канешне, загадка. Але глыбачанам прыемна думаць, што той.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


3/май/2013 у 9:52
Правильнее сделать музей Мюнхгаузену в д.Копысь Оршанского района.
3/май/2013 у 11:08 1
@ rezoner:
---------------------------------------------------------------------------------------------
Не глумитесь над светлой памятью барона!
ЗЫ:Хотя, рациональное зерно безусловно есть.;)
27/жнівень/2014 у 6:47 2
This info is the cat's pajamas!
27/жнівень/2014 у 9:43 3
Малады чалавек падмацаваў сваю прапанову тым, што такія ўстановы ёсць у Калінінградзе, Маскве, Адэсе.
Так можна і неабходнасьць музея чупакабры абгрунтаваць.
Гэта вядома моцны аргумент
25/Верасень/2014 у 17:43 4
Reading posts like this make surfing such a pleasure