У Віцебску асвяцілі касцёл Святога Духа. Фотарэпартаж
18 траўня ў Віцебску мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў касцёл Святога Духа, які месціцца на вуліцы Чкалава (дом №5а).

Касцёл Святога Духа — трэці каталіцкі храм, асвечаны ў Віцебску пасля знікнення савецкай улады. 10 кастрычніка быў асвечаны касцёл Езуса Міласэрднага, які пазней стаў катэдральным. Да гэтага ў нашым горадзе быў адзін дзейсны касцёл — Святой Барбары, адноўлены ў 1992 годзе.
Новы касцёл размясціўся ў рэканструяваным будынку недабудаванага басейна, які перадалі вернікам у 2000 годзе. Тады ж была ўтвораная парафія Святога Духа, а набажэнствы пачаліся ў 2001 годзе ў бляшаным бараку. З 2002 года будоўляй храма займаўся ордэн сальватэрыянаў.
У сваёй урачыстай прамове мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч пажадаў, каб Віцебск стаў слаўным не толькі сваімі фестывалямі кшталту “Славянскага базара” ці “Факела”, але і жыхарамі, вернымі Богу.
Чытайце яшчэ
7 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
























18/май/2013 у 18:35
…TO JEST NAPRAWDE FAJNIE!!!
18/май/2013 у 18:38 1
Добрая навіна. Але падпраўце тэкст, калі ласка, бо дужа шмат памылак.
18/май/2013 у 19:34 2
Мітрапаліт, арцыбіскуп ….. і ніякага табе ачапленьня, рамак, металадэтэктараў, кучы міліцыянтаў, што лапаюць вернікаў дый iнш народ. Няўжо тупалычым, дубагаловым калгасаноiдам незразумела, што менавіта вось так спакойна, вольна й прыемна для народа павiнна быць. I не правакаваць псіхічнахворых. Або ва ўладзе нашае ўсё псіхі і мераюць людзей толькі па сабе?
19/май/2013 у 4:54 3
@ Яраслаў:
Дзякуй, спраўлена.
20/май/2013 у 9:24 4
Мда, каталікі пачалі распісваць свае касцёлы візантыйскімі фрэскамі. Нейкі поўны экуменіздзец.
20/май/2013 у 11:00 5
solid пісаў:
Грэка-каталіцкі мастак распісваў.
21/май/2013 у 10:10 6
solid пісаў:
А што не так?