На Шаркаўшчыне пачалі разводзіць бетонныя яблыкі
Вялізны бетонны яблык, весам бадай ў палову тоны, з'явіўся ля вёскі Алашкі Шаркаўшчынскага раёну. Гэта ўжо другі помнік яблыку ў гэтым рэгіёне - яшчэ адзін месціцца ў самім райцэнтры.

Адкрыццё помніку шаркаўшчынскаму яблыку адбылося на Яблычны Спас, а менавіта ў Алашках тую бетонную садавіну паставілі таму, што там месціцца музэй Івана Сікоры і расце пасаджаны яго рукамі яблыневы сад.
Іван Сікора - знакаміты беларускі селекцыянер, садавод. Адзін з гатункаў яблыкаў, што быў ім выведзены, носіць назву "Памяць Сікоры".
Чытайце яшчэ
2 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


22/жнівень/2013 у 11:51
Так у Віцебску такіх помнікаў, неяк, амаль у кожным двары былі наторкалі. Ужо аблупленыя і ляжаць страхоцьцем. Хтосьці нядрэнна відаць грошыкаў вывудзіў.
22/жнівень/2013 у 18:57 1
Мабыць адзін з тых аблупленых яблык і адвезлі ў Алашкі. Замест таго, каб помнік Сікоры паставіць.