Паэзія віцебскай восені: фота
Восень ідзе па Віцебску, як цыганка: яркая, вабная, дзёрзкая. Звініць рабінавымі завушніцамі, шуршыць доўгай стракатай спадніцай па сцяжынках у паркавых алеях. 
Сярэдзіна кастрычніка - заўсёды асалода для вачэй. Пакуль яшчэ не прыйшоў нудотна-шэры лістапад, пакуль яшчэ дрэвы не асыпалі ўсё сваё золата... Пакуль яшчэ восень - свята. Будзем радавацца і мы, разам з прыродай.
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:











14/Кастрычнік/2013 у 10:23
🙂
14/Кастрычнік/2013 у 10:33 1
Юрась, ад сэрца віншую з днём народзінаў. Жадаю радаснай творчасці і творчай радасці. І надалей дары людзям прыгажосць, якую ты так трапна ўмееш падмеціць нават там, дзе ўжо, здаецца, прайшлі сто фатографаў і нічога такога не ўбачылі. Чалавек, які настолькі моцна любіць Віцебск і які нарадзіўся на Пакроў Багародзіцы, можа быць толькі светлым і добрым. Заставайся такім і надалей. І, канешне ж, здароўя, каб штодзень пакараць Успенку і новыя творчыя вышыні 🙂
14/Кастрычнік/2013 у 10:43 2
Прыгожыя фота!
14/Кастрычнік/2013 у 12:33 3
@ Яна Ільіна:
Вялiкае дзякуй за вiншаванне и добрыя словы, Яна! Буду и далей прыносiць карысць роднаму Вiцебску i тым, хто яго любiць 🙂
14/Кастрычнік/2013 у 14:30 4
Ярило с недовольной гримасой
раскрасневшись чаще падает оземь.
Он бессильным касанием Мидасса
Превращает прах в золото.
Осень...
14/Кастрычнік/2013 у 18:44 5
Каб гэта сапраўды была "Паэзія віцебскай восені":
Маркотная пара! вачэй замілаванне,
Прыемны сэрцу бляск знікаючай красы.
Люблю прыроды я ўрачыстае згасанне,
У чырвань з золатам прыбраныя лясы,
Ў іх засені вятроў шумлівых парыванне,
І сонца рэдкае, і зранку маразы,
І тонкаю смугой пакрытыя нябёсы,
І ледзь прыкметныя сівой зімы пагрозы. (С) Ал.Пу.
З Днём нараджэння, спадар Юрась! 😉
Выбачаюся за кроспосцінг.
14/Кастрычнік/2013 у 20:59 6
Прыемна, калi людзi ад сэрца вiтаюць iншых добрымi словамi , калi ёсьць добрыя фота ды таленавiтыя майстры сваёй працы.
15/Кастрычнік/2013 у 23:18 7
Сяржук! Патрэбна больш DPI!!!
15/Кастрычнік/2013 у 23:19 8
ps. хостинг с россии тупит.