“Кірмаш праектаў” у Віцебску: прапануй сваю культурніцкую ідэю!
Грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма беларусамі!” абвяшчае прыём заявак на ўдзел у “Кірмашы праектаў” — адкрытай грамадскай прэзентацыі ідэй, прысвечаных паляпшэнню культурніцкага жыцця горада ці рэгіёна.
“Кірмаш праектаў” — гэта сустрэча для абмеркавання культурніцкіх ідэй, прадстаўленых шырокай публіцы ў фармаце “маланкавай размовы”. Культура, як вядома, з’ява ўсеабдымная, таму і тэматыка праектаў ці ідэй неабмежаваная:
— творчыя сферы: музыка, кіно, літаратура, выяўленчае мастацтва і дызайн, сцэнічныя мастацтвы і інш.;
— гарадское асяроддзе, архітэктура;
— краязнаўства, нацыянальная традыцыйная культура і мова.
І усё гэта — ва ўсіх магчымых міждысцыплінарных перакрыжаваннях і спалучэннях з гісторыяй, адукацыяй, здаровым ладам жыцця, экалогіяй, бізнесам, сацыяльнай сферай.
Калі для рэалізацыі сваёй задумы вы шукаеце падтрымку (новых членаў каманды, спонсарскую дапамогу, парады ад аднадумцаў і адмыслоўцаў у сферы вашага праекта) — зрабіце першы крок самі!
Прадстаўце сваю прапанову на “Кірмашы”.
Для ўдзелу дашліце на электронную скрыню [email protected] да 24 лістапада ўключна прэзентацыю, зробленую ў Powerpoint, Prezi.com і інш. па рэкамендаваным плане:
— назва прэзентацыі;
— сутнасць прэзентацыі (што менавіта вы хочаце прадставіць: праект, стратэгію, кампанію, канцэпцыю і г.д.);
— мэты і задачы (чаму і каму гэты праект неабходны?);
— фармат праекта, яго ўнікальнасць і (ці) неабходнасць;
— калі і дзе ідэя мусіць рэалізавацца?
— якія рэсурсы Вы ўжо маеце і якія — шукаеце (каманда, дзеянні, партнёры, бюджэт)?
Больш падрабязныя парады для ўдзельнікаў вы знойдзеце тут. Сам жа “Кірмаш праектаў” адбудзецца 28 лістапада ў 18:00 у гатэлі “Віцебск” па адрасе: вул. Замкавая, 5/2а.
Запрашаем усіх, хто хоча спрычыніцца да добрых культурніцкіх справаў!
Чытайце яшчэ
6 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


19/Лістапад/2013 у 16:42
Ну вот, хоть какое-то движение пошло...
19/Лістапад/2013 у 17:25 1
Предлагаю два революционных проекта 🙂
Парк Тысячелетия ждет деревьев (и плана) уже тридцать девять лет.
Сто тысяч погибших в концлагере "Пятый полк" лежат без оформленных братских могил целых шестьдесят девять лет.
В обоих случаях нужен не столько бюджет, сколько простая заинтересованность властей.
19/Лістапад/2013 у 21:17 2
@ rezoner:
Прапанаваць кожны можа. Складайце праект. Распісывайце падрабязна - прэзентуйце і давайце рабіць разам.
19/Лістапад/2013 у 23:58 3
@ Уладзімер Б.:
Ой, не искушайти! Так и пад перваапрелевскую канатную дарогу бизнес-план падвезти можна...
20/Лістапад/2013 у 20:32 4
Уладзімер Б. пісаў:
Вы были бы правы, если б я предлагал, что-то необычное, креативное. Мне же кажется, Витебску как бренду, требуются очевидные назревшие и перезревшие решения.
-- Задействовать реальную историю города (а не провинциальный фейк):
Ольгерд
Иосафат Кунцевич
Наполеон и Отечественная война
"Витебское Возрождение"(художественная школа и её окружение)
Вторая мировая война - многочисленные массовые захоронения и Витебское гетто
Кроме этого воспользоваться тем, что благодаря Шагалу Витебск - символ еврейского города, "доброго старого времени"
Насаждать еврейскую самобытность: как можно больше общепита с еврейской кухней, выпуск витебских сувениров с еврейской символикой, ну и т.д.
Уверен, никакого отторжения это не вызовет, всем будет только приятно.
21/Лістапад/2013 у 0:49 5
Гэтыя пытанні абмяркоўвалісь. Зараз, структураваная інфармацыя па выніках дыскусіі будзе перадавацца да структур гарвыканкама. Некаторыя праекты будуць рэалізоўвацца незалежна ад актыўнасці фармальнага сектару.
Вось, калі б вы ініцыятыву , праект які канкрэтны прапанавалі - ёсць магчымасці для рэалізацыя сапраўды карысных гораду ідэй.
@ rezoner: