Віцебшчына атрымала новага біскупа
29 лістапада ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску было абвешчана, што Папа Францішак прызначыў біскупам Віцебскай дыяцэзіі Рыма-Каталіцкага Касцёла 41-гадовага ўраджэнца Браслава Алега Буткевіча.

Алег Буткевіч, які да гэтага выконваў абавязкі пробашча парафіі Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску і дэкана дэканату Віцебск-паўночны, нарадзіўся 18 сакавіка 1972 года ў Браславе. Перад паступленнем у Вышэйшую духоўную семінарыю ў Гродне ў 1994 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт. Святарскае пасвячэнне прыняў 13 мая 2000 года.
Атрымаўшы ў 41 год прызначэнне на пасаду біскупа, Алег Буткевіч стаў адным з самых маладых каталіцкіх біскупаў у свеце. Маладзей за яго толькі пяць чалавек. Чатыры нарадзіліся 1972 годзе, прычым трое з іх таксама з Усходняй Еўропы — Літвы, Славакіі і Украіны, а яшчэ адзін — з Лівану, таксама ў Румыніі ёсць біскуп нарадзіўшыся ў 1973 годзе на некалькі месяцаў пазней нашага.
Вестку пра прызначэнне новага біскупа ў Віцебск прывёз апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці. У касцёле прысутнічалі шэраг ксяндзоў з розных парафій Віцебшчыны, а таксама прадстаўнікі прэсы. Пасля супольнай малітвы ў адзін з момантаў нунцый апрануў на маладога біскупа сваю піуску — біскупскую шапачку — і крыж, даўшы журналістам магчымасць зняць маладога іерарха з адпаведнымі атрыбутамі.
Урачыстая кансэкрацыя біскупа намінанта Алега Буткевіча адбудзецца 18 студзеня 2014 года ў катэдральным касцёле Езуса Міласэрнага ў Віцебску ў 12:00.
Нагадаем, што 25 лютага Папа Бенедыкт XVI задаволіў просьбу папярэдняга біскупа Віцебскай дыяцэзіі Уладзіслава Бліна, які быў прызначаны біскупам 13 кастрычніка 1999 года дэкрэтам Папы Яна Паўла ІІ, аб адстаўцы па стане здароўя. Пры гэтым ксёндз прэлат Францішак Кісель, які да гэтага быў генеральным вікарыем Віцебскай дыяцэзіі, прызначаны яе апостальскім адміністратарам.
Чытайце яшчэ
11 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.












30/Лістапад/2013 у 3:35
Дзякуй Богу и Папе за новага біскупа віцебскага!
І былому біскпу Уладзіславу Бліну - за падтрымку гэтай кандыдатуры:
Новы біскуп Алег - добры ксёндз. Вельмі набожны святар, яркі прапаведнік веры, просты і даступны ў зносінах з людьмі суразмоўца, шчыры беларускамоўны беларус, энергічны арганізатар розных мерапрыемстваў - ад святочных працэсій да будаўніцтва храма, якi ён ужо шмат гадоў будуе асабіста на вул. Гагрына - касцёл св. Антонія Падуанскага:
30/Лістапад/2013 у 9:07 1
Бискуп БЕЛАРУС!!! Приятно! И человек хороший. Это радует!
30/Лістапад/2013 у 16:19 2
Религия - это как пенис.
Нормально, когда он у тебя есть.
Приятно, если вы гордитесь им.
Но, пожалуйста, не доставайте и не размахивайте им на людях.
И ПОЖАЛУЙСТА не пытайтесь подсунуть его моим детям!!!
30/Лістапад/2013 у 19:23 3
Видите ли, уважаемый Раб ДСК, религия, в отличии от подписки на "Витьбичи", дело добровольное даже для рабов.
30/Лістапад/2013 у 22:48 4
@ Раб_ДСК:

Классическая фраза, локализация норм. Но присутствует негатив, не находите? Хотя можно понять нетерпимость тех кому уже осточертели эти "священные войны". Повезло той религии, которую представляет благочестивый человек. Если представитель не очень, то и вы отождествите религию с её представителем и она проиграет.
1/снежань/2013 у 9:49 5
Раб_ДСК пісаў:
Вы, наверное, удивитесь, но и когда его нет, тоже нормально 🙂
А по поводу бискупа - ну, не знаю... Лицо у него какое-то не библейское...
1/снежань/2013 у 11:45 6
Раб_ДСК пісаў:
Очередной "пенисовед" с претензией на философию.
1/снежань/2013 у 13:18 7
Пробегая_мимо пісаў:
Физиономистика дело неблагодарное. Я вот, например, матом не ругаюсь (ну, почти)). А вот, если бы вы увидели мою физиономию...
1/снежань/2013 у 16:31 8
Sardečna vinšuju.
3/снежань/2013 у 13:34 9
Витебской области очень повезло! Очень рада за него и за всех католиков северного региона.
3/снежань/2013 у 17:16 10
@ @@@@@:
Согласна с Вами на все 100%. Очень добрый, понимающий и отзывчивый человек ксендз Олег. Был ксендзом нашей парафии, наверное лет 11 назад. Венчал нас с мужем и крестил старшую дочку. Очень рада за него. Дай Боженька ему здоровья!!!!!