У Віцебску чарговы раз жанілі Цярэшку. Фотарэпартаж
Калядная абрадавая гульня “Жаніцьба Цярэшкі” прайшла 17 студзеня ў памяшканні “Залатога кола Віцебска “Дзвіна”.

“Жаніцьба Цярэшкі” — жывы элемент нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі звязны з калядным цыклам. Магчыма ў глыбокім мінулым яна была пашыраная па ўсёй Беларусі, а зараз захавалася толькі на поўначы краіны.
Першапачатковай функцыяй гульні было бліжэй пазнаёміць нежанатую моладзь, прымерыць на сябе ролю жанатых людзей. Сутнасць абраду — згуляць жартаўлівае вяселле з імітацыяй вясельных абрадаў, багаццем народных песень, танцаў і жартаў.
У Віцебску ўжо чацьвёрты раз традыцыйна “Жаніцьбу Цярэшкі” праводзіла з мясцовае студэнцка-этнаграфічнага таварыства “Поўнач”. Сёлета, праўда, не дабраліся з Лепеля пастаянныя музыкі гэтай забавы — дудар Васіль Шкіндзер і скрыпачка Вольга Зарэцкая. Таму скокі і гульні адбываліся часткова пад фанаграму, а часткова пад не менш старажытны за дуду інструмент — ліру.
Дарэчы, у гэтым годзе ў Задзвінне ладзіць “Жаніцьбу Цярэшкі” прыйшло некалькі параў з дзецьмі, што значыць мінулыя тры гульні прайшлі з плёнам.
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.



















20/студзень/2014 у 9:03
Неужели у нас в музучилище есть класс лиры? Если нет, то где люди обучались?
20/студзень/2014 у 16:20 1
Пробегая_мимо пісаў:
А клас дуды ў музвучыльні ёсць? Ліра мелася на ўвазе колавая, калі што.
20/студзень/2014 у 16:32 2
@ Сяржук Серабро:
Я у тым сэнсе, шта свае старажытнае падтрымкi не мае i вельмi дзiуна, шта гэтым не займаюцца у музвучальнi