На аўкцыёне прадаюць арыгінальнае выданне “Полоцко-Витебской старины”
Другі выпуск “Полоцко-Витебской старины” выдадзены ў 1912 годзе ў віцебскай друкарні Нэймана прадаюць на расійскім электронным аўкцыёне за 430 долараў.

Кніга, мяркуючы па дадзеных прадаўца, знаходзіцца ў Маладэчна. Аўкцыён заканчваецца 21 чэрвеня, мінімальны кошт лота 14 000 расійскіх рублёў, а імгненна яго можна выкупіць за 15 000 расійскіх рублёў, што па сённяшнім курсе складае каля 430 долараў.
Другі выпуск “Полоцко-Витебской старины” выйшаў пад рэдакцыяй Клаўдзія Ціхамірава, які на той час быў дырэктарам Віцебскага настаўніцкага інстытута і сябрам Віцебскай навуковай архіўнай камісіі. Гэты том збольшага прысвечаны падзеям вайны 1812 года на тэрыторыі Віцебскай губерніі, такса маменавіта ў ім змешчаны матэрыял пра адкрыццё ў 1912 годзе віцебскага помніка героям гэтай вайны. Акрамя таго ў кнізе апублікаваныя вялікія матэрыялы пра езуітаў ва ўсходняй частцы Беларусі і полацкага князя Усяслава Чарадзея, нарыс пра Бешанковічы, каралеўскія прывілеі выдадзеныя Віцебску.
Чытайце яшчэ
5 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.



1/Чэрвень/2014 у 20:47
Пора скинуться
2/Чэрвень/2014 у 12:09 1
@ Kуся:
+100 Падтрымліваю...
2/Чэрвень/2014 у 12:13 2
Сяржук, калi ёсьць жаданьне, напiшыце свой нумар й арганiзуйце збор сродкаў
2/Чэрвень/2014 у 12:49 3
сабака пісаў:
А без Сержука некаму гэтым заняцца?
2/Чэрвень/2014 у 14:58 4
@ Сяржук Серабро:
здаецца, Вы больш вядомы, чым нейкi сабака )