“Віцебск” узяў верх над брэсцкім “Дынама”
17-ты тур нацыянальнага першынства па футболе ўнёс пазітыў у футбольнае жыццё горада.
На восьмы сектар вярнуліся фаны, якія адсутнічалі тут некалькі месяцаў. З’яўленне актыўных прыхільнікаў “Віцебска” прынесла жывізну на стадыён.
І галоўная падзея футбольнага дня - “Віцебск” дома перамог брэсцкае “Дынама” (2:0).
Матч праходзіў цалкам пад дыктоўку віцяблян. Яны стварылі дастатковую колькасць галявых момантаў. Часам здавалася, што мячу больш няма куды дзявацца, як толькі трапляць у сетку варот. Аднак рэалізавалі землякі ўсяго толькі два з іх, і тыя напрыканцы гульні.
Чытайце яшчэ
4 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.
Можна ўвайсці праз:


23/жнівень/2015 у 21:59
УРА, что ли?!!!
23/жнівень/2015 у 23:48 1
Дома даже стены помогают!!!
24/жнівень/2015 у 10:46 2
Добры вынік, але "Дынама" было зусім ніякае. А "Нафтан" зноў прайграў...
24/жнівень/2015 у 12:04 3
Теперь дёрнуть "Слуцк" и уже не так близко последнее место. Абы сегодня Слуцк не удивил))) и в след игре