На дзень горада ў Віцебску хочуць правесці парад вышыванак
Ад парада вышыванак і фестывалю нацыянальнай кухні да свята ветра і 1000 вершаў пра родны горад: 26 траўня ў Музычнай гасцёўні Віцебска прайшла прэзентацыя “Кірмаша праектаў”, які мусіў акумуляваць ідэі святкавання сёлетняга Дня горада.

Гарвыканкам на сустрэчы прадстаўляла загадчык аддзела ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Наталля Шыянок. Яна сказала, што задача падобных мерапрыемстваў не ў тым, каб задаволіць чыесьці амбіцыі, а каб падарыць людзям радасць, каб ім было весялей жыць.
Датычных святкавання Дня горада праектаў было прадстаўлена шэсць, яшчэ адзін, сёмы, да ўрачыстасцяў не адносіцца, а звязаны са спробай Віцебска трапіць у кнігу рэкордаў Гінэса.
Адразу два праекты былі прысвечаныя танцам. Так, творчае аб’яднанне “Блукаючыя агеньчыкі”, якое прадстаўлялі сёстры Цярэнцьевы, прапанавалі спалучыць народныя танцы на вуліцы з фаершоў. А школа танцаў “Dancing Fish”, у сваю чаргу, хоча правесці танцавальны оўпэн эйр для тых, хто цікавіцца сацыяльнымі танцамі.
Ад віцебскага фатографа Аляксея Карасёва паступіла прапанова правесці гарадскі фотазлёт. Пад час гэтага мерапрыемства, па задумцы арганізатараў, фатографы, мадэлі і візажысты горада будуць мець магчымасць сустрэцца, абмяняцца досведам, навучыцца супольнай працы. Вынікі сустрэчы можна прадставіць на “фотасушцы”.
Прапанова правесці ў Дзень горада фестываль нацыянальнай кухні прагучала ад Андрэя Лапіна. Спадар Лапін прапануе паспрабаваць высветліць, якія стравы былі любімымі ў вядомых віцяблян — Юдэля Пэна, Марка Шагала, Лазара Лагіна — і прадставіць іх на кулінарным фэсце. Праўда, як прызнаюцца самі арганізатары, да Дня горада яны могуць не паспець падрыхтаваць такі маштабны фестываль.
Анастасія Балотнікава ад культурнай супольнасці “VITEBSK4ME” нагадала пра “Свята ветру”. У 2006 годзе гэты фестываль паветраных змеяў на Касцюковай гары ля Альгова быў разагнаны міліцыяй і з тых часоў заняпаў, але быў адроджаны ў мінулым годзе. Акрамя ўласна конкурсу паветраных змеяў сёлета на свяце плануецца правесці “фры маркет”, канцэрт, кінапаказ кароткаметражных фільмаў, а для дзяцей арганізаваць спецыяльную гульнявую зону.
Ганна Хлопцава прапанавала адразу 3 ў 1: фестываль “Таямніцы майстэртсва” для майстроў hand-made, свята вышыванкі з парадам-дэфіле па горадзе і фэст вегатарыянскай ежы. Да парада вышыванак арганізатары плануюць далучыць усіх жадаючых, якія не толькі самі робяць такія строі, але, напрыклад, маюць застаўшыяся ў спадчыну ад бабуль. Нагадаем, што ў Віцебску ўжо праводзіўся парад дзяўчат у вясельных сукенках, так што гэты досвед можна будзе выкарыстаць і для марша вышыванак.
Апошняя прэзентацыя — праект “1000 вершаў пра Віцебск” прадстаўленая Сяргеем Пятровым — не адносіцца да дня горада. Арганізатары плануюць правесці 16 ліпеня вершаваны марафон, калі цэлы дзень запар будуць чытацца вершы пра наш горад. Такім чынам гэтая падзея павінна трапіць ў кнігу рэкордаў Гінэса, а зараз патрабуецца сабраць неабходную колькасць вершаў.
Чытайце яшчэ
21 каментарый
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.














27/май/2016 у 16:05
проведите лучше фестиваль мастер классов...(кухни мира, дача огород, хобби, психи, и т.д, )
входной билет, запись, и все будут счастливы..)))
27/май/2016 у 16:25 1
Алекс пісаў:
Дома плохо кормят? 🙂
27/май/2016 у 16:30 2
А что за инструмент на 6-м фото - ни на рояль, ни на клавесин не похоже, или просто так снято?...
27/май/2016 у 17:26 3
"На дзень горада ў Віцебску хочуць правесці парад вышыванак."
------Галоунае каб за гэта не набiлi ...
"Яна сказала, што задача падобных мерапрыемстваў не ў тым, каб задаволіць чыесьці амбіцыі, а каб падарыць людзям радасць, каб ім было весялей жыць."
------ Тав. Шыянок аджыгае...
27/май/2016 у 17:35 4
Лазарь Лагин .Юдель Пен .Марк Шагал.Да .,они все люди, которыми гордится Витебск - но проще было написать еврейская кулинария. Итальянская,узбекская,турецкая,,беларуская кулинария уже есть в городе - почему бы и нет
27/май/2016 у 17:55 5
игорь пісаў:
-------Лазарь Гинсбург.:-D
игорь пісаў:
-------Иегуда ...:-D Он жеж Жора,он же Гога,он же Гора,он же Юра.
27/май/2016 у 19:27 6
Гарвыканкам на сустрэчы прадстаўлял ананим, каторый рыжысиравал кагда-та празник горада с пленными фрицами.)
27/май/2016 у 21:06 7
"На дзень горада ў Віцебску хочуць правесці парад вышыванак"
Прекрасная идея. Одни уже провели... в 2013 году. Счастливы - пипец!
27/май/2016 у 22:55 8
Почему у нас на белорусском мовят либо дофилы-очкарики, волосатые или полунеформалы. Это имидж или понты дешевенькие. Наденет вышиванку дяденька с косой до самой ж... низа вышиванки, ну или невзрачная дама в очках с диоприями. Ну и что с этого???
27/май/2016 у 23:00 9
Не знаю что прям лучше, 5-й колхозный съезд или парад маек для игры в крестики-нолики((( Новость так новость. На фото яркие представители города для которых новость интересна. Сяржук, давно не было новостей про танцы в пятнышки или еще что-то такое. Давай, отожги что-нибудь погорячее......Скучаем уже.
27/май/2016 у 23:09 10
Пробегая_мимо пісаў:
рояль, просто не концертный
28/май/2016 у 0:15 11
@ Пробегая_мимо:
А на последнем фото(13-м) - "спиритический сеанс"? Я,просто,на столе, из-за головы с распущенными волосами(надеюсь педикулёза нет и за столом не расчёсывалась:smile:), тарелки не увидел.:smile::smile::smile:
28/май/2016 у 9:10 12
@ синус:

Вышиванки надевают также дяденьки, которые и без косы русскомовят....в бывшей совдепии...
28/май/2016 у 10:19 13
Ну конечно, это единственная фотография которая стоит у каждого из нин на рабочем столе в гламурной рамочке)))))
28/май/2016 у 11:00 14
@ German Zveroboy:
Именно тогда Бакиев и проникся белорусской культурой)))
28/май/2016 у 11:26 15
Пробегая_мимо пісаў:
кабінетны раяль, верагодна
28/май/2016 у 11:29 16
Максим Жуков пісаў:
Ананім пайшоў на рукамівадзяшчую должнасць у грамадскай арганізацыі і ў гарвыканкаме ўжо не працуе, наколькі я ведаю. На сайце, па крайней меры, яго няма.
28/май/2016 у 19:51 17
синус пісаў:
Эта фашисты бендеровцы и они хотят сдесь майдуны сделать. НЕ ДОПУСТИМ!!!!!!!!!!!!!! НЕЕЕЕЕТ!!!! НОПАСАРАН!!!!!
28/май/2016 у 23:25 18
@ синус:

СлабаВАТА у вас з беларускамоўнымі.
30/май/2016 у 8:36 19
@ Соль:
Как-то...........никак-то.... У меня пальцев на одной руке больше чем аматаратау на фото. Но бобры они солидные слов нет и как-бы, не в счет........как говориться классика жанра.
30/май/2016 у 8:38 20
Да еще сына Я.Коласа забыл.)))))))) Но его память об отце обязывает, да еще и кушать хочется