ФК “Віцебск”- “Днепр”: cвята не атрымалася
У першым хатнім матчы сёлетняга чэмпіяната краіны па футболе наша каманда ў супрацьстаянні з магілёўскім “Дняпром” “села ў лужыну”.
Прыгожай гульні і вікторыі чакалі віцебскія аматары футбола ад сустрэчы з магілёўцамі. У выніку – поўнае расчараванне.
На 35-й хвіліне “Віцебск” саступаў ужо 0:3. Гледачы паціху пачалі пакідаць трыбуны. Можна было і пачуць папрокі ў бок каманды, накшталт: “За нашы грошы толькі па Турцыях ездзіце (перадсезонны збор” Віцебск” правёў у Турцыі. – Заўвага аўт.). Госці ў першым тайме пасля памылкі нашага варатара маглі дабіцца і чацвёртага поспеха, аднак мяч праляцеў міма пустых варот.
У другім тайме ў лепшы бок нічога не змянілася. “Віцебск” прапусціў яшчэ раз (0:4), а мог і болей…
Чытайце яшчэ
3 каментарыя
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.


9/красавік/2017 у 10:03
У другім тайме ў лепшы бок нічога не змянілася.
Ну як не змянілася?!! 😯 Не трэба ачарняць! Адзін супраць трох! Гэта ж у тры разы “ў лепшы бок”! … 👿
а мог і болей…
——————--
Гэта правільны падыход! Ва ўсім трэба шукаць пазітыў! Толькі, каб не стаў гэты “аптымістычны” вывад лозунгам каманды на ўвесь сезон …
9/красавік/2017 у 12:52 1
По умному-после второго круга незамедлительная отставка главного тренера. Если как всегда- продолжать жевать сопли, и дальше терпеть поражения. Плохо вообще когда у команды нет хозяина… стресли еще у живых предприятий казенные деньги и можно бездарно их про..ирать… еще с наших налогов…
9/красавік/2017 у 15:25 2
“села ў лужыну”
Обычно этот оборот применяется к тем, кто случайно оказалса не в то время и не в том месте, но способен на большее… С командой “Уицепск” -- это не тот случай… тут другое -- зомби в футбол не играют… в баскетбол, разве что, да и то когда “негыр встал и пошел…” (С)