У 26-я угодкі надання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі статуса канстытуцыйнага закона ў Полацку ўсталявалі помнік беларускай дзяржаўнасці
25 жніўня недалёка ад Сафійскага сабора ў Полацку ўсталявалі памятны знак «Полацк – калыска беларускай дзяржаўнасці».

На пляцоўцы пад час мантажа помніка прысутнічалі міністар культуру Барыс Святлоў і міністар інфармацыі Лілія Ананіч і шэраг іншых чыноўнікаў, пра гэта «ННВ» распавёў мясцовы краязнаўца Андрэй Бухавецкі, які даслаў фотаздымкі падзеі.
Аўтарам манумента ў выніку конкурса стаў мінскі скульптар Уладзімір Піпін. Згодна задуме аўтара, помнік увасабляе сабой з аднаго боку калыску, з якой пачынаецца жыццёвы шлях, а з другога – ладдзю, што плыве з мінулага ў будучыню па хвалях часу. На злучаных паміж сабой у адзіную звязку шчытах размешчаныя партрэты знакамітых гістарычных асоб – ад першага полацкага князя Рагвалода і яго дачкі Рагнеды да легендарнага Усяслава Чарадзея і вялікай асветніцы Еўфрасінні Полацкай.
Вага памятнага знака разам з валуном, на якім усталяваная скульптура, важыць амаль восем тон.
Чытайце яшчэ
9 каментарыяў
Каментаваць
Вы павінны увайсці каб каментаваць.








25/жнівень/2017 у 23:28
Настоящий подарок Полоцку!
26/жнівень/2017 у 7:21 1
Неяк страшнавата выглядае...
26/жнівень/2017 у 8:45 2
Добрая падзея. Боль бы такіх адметных знакаў на Віцебшчыне...
26/жнівень/2017 у 21:41 3
Полацк - калыска белорусской государственности. Киев - мать городов русских. Кто тогда у истоков укров?
27/жнівень/2017 у 18:53 4
саня калинкин пісаў:
у истоков укров русины Киевской Руси, а восточнее Смоленска мордва да финно угры...
27/жнівень/2017 у 20:11 5
Супярэчлівае пачуццё.
З аднаго боку, помнік беларускай дзяржаўнасці бясспрэчна мае быць і безумоўна ў Полацку, а не Тураве ці Наваградку.
З другога боку, няўжо гэта ён і ёсць? Глінянага колеру круасан... можа, фота не перадае бляск і насамрэч ён залаты?
28/жнівень/2017 у 0:59 6
Похоже на огромный круассан.
29/жнівень/2017 у 18:36 7
30/жнівень/2017 у 6:09 8
Похоже