Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаны акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа вядучы майстра сцэны Юрась Цвірка.
Юрасю Цвірку 53 гады, ён нарадзіўся ў вёсцы Язвіны Копыльскага раёна Мінскай вобласці. Некалькі гадоў вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, але ў 1991 годзе паступіў у коласаўскі тэатр. З 2018 па 2019 год быў невялікі прамежак, калі спадар Цвірка працаваў у Беларускім тэатры юнага гледача, а потым зноў вярнуўся на сцэну Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.
Медалём Юрась Цвірка ўзнагароджаны за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм і заслугі ў сферы мастацтва. Указ аб узнагароджанні падпісаў Аляксандр Лукашэнка 23 жніўня.